21 лютага 2020 года

Для вучняў 4 «А» класа ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Крычава” прайшоў турнір знаўцаў «Мова родная мая», які быў прысвечаны спеўнай, сакавітай, мілагучнай беларускай мове. Нягледзячы на тое, што заданні былі не вельмі простымі, каб выканаць іх, трэба было добра падумаць, але дзеці з імі справіліся. Пры гэтым яны паказалі не толькі добрыя веды, кемлівасць, знаходлівасць, узаемападтрымку, але і любоў і павагу да роднай мовы. У турніры перамагла каманда знаўцаў “Мовазнаўцаў”. У заканчэнні мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава-агляд «Час чытаць на роднай мове».

51 21.02.2020
Выбрать язык