14 ліпеня 2020 года
Постаць Уладзіміра Дубоўкі ў беларускай літаратуры авеяна легендамі і яркай славай паэта-наватара і паэта-грамадзяніна, чый бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзвышаны, вобраз Беларусі. 15 ліпеня 2020 года спаўняецца 120 год з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі. Да дня нараджэння пісьменніка pаённая дзіцячая бібліятэка падpыхтавана кніжную выставу «Пясняр высокіх дум і глыбокіх пачуццяў», на якой прадстаўлены кнігі Уладзіміра Дубоўкі. Ён па праву лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай літаратуры. Дзякуючы свайму таленту, паэтычнай адметнасці Уладзімір Дубоўка зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціў беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі вобразамі. Талент пісьменніка асабліва выявіўся ў жанры паэмы «Крычаўская спакуса», якая ўзнаўляе гераічную старонку барацьбы жыхароў Крычава з панскімі ваякамі. I хаця паўстанне было жорстка падаўлена, яно расказала свету аб мужных і смелых крывічах, для якіх лепш «загінуць за шчасце аднойчы, чым да магілы пакутаваць з горам».