3 февраля 2021 года

8 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Мележа.
Іван Паўлавіч Мележ — беларускі празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972, за раман «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976, за зборнік «Жыццёвыя клопаты»), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»).
Да юбілею пісьменніка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі, прапанаваў сваім чытачам літаратурны партрэт “Пісьменнік, які любіў сваіх герояў”, прысвечаны жыццю і творчасці І. Мележа, выдатнага майстра слова, які ўславіў беларускую літаратуру буйнейшым сваім эпічным творам – цыклам раманаў. З гэтай нагоды цэнтральная раенная бібліятэка, прапануе чытачам пазнаёміцца з кніжнай выставай-знаёмствам «Жыў лёсам людзей на балоце…». На ёй прадстаўлены самыя вядомыя творы пісьменніка, матэрыялы аб яго жыцці, цікавы прадметны рад.


_
_
_

44 03.02.2021
Выбрать язык