18 февраля 2022 года
У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. «Пагавары са мной на мове, на нашай роднай, не чужой», такімі словамі ў горадской бібліятэцы № 2 18 лютага распачаўся час роднай мовы
«Цудоўная беларуская мова», з навучэнцамі 4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Крычава». Дзеці акунуліся ў свет роднай беларускай культуры.
Вучні далучыліся да акцыі «Далучы далонь», «Камплімент роднай мове», а таксама выканалі шмат розных заданняў: «Кемлівыя і знаходлівыя», «Хто хутчэй? », «Чужое» слова сярод «сваякоў», «Крылатая паштоўка», «Назаві адным словам», «Скорагаворкі», «Школьны дыктант», «Выправі памылкі»; «Назвы беларускіх месяцаў», каб яшчэ больш ведаць, што наша беларуская мова – сакавітая, меладычная і пяшчотная і што яе трэба вывучаць і захоўваць.
А для таго, каб больш даведацца пра родную мову, творы беларускіх аўтараў, чытачам бібліятэкі была прапанавана цікавая кніжная выстава «У гэтых кнігах Беларусь жыве», якая адлюстроўвае амаль усе аддценні роднага слова.