6 сентября 2022 года

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Да свята беларускага кнігадрукавання для вучняў 7 класса ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Крычава» была праведзена літаратурна-гістарычная гадзіна «Кніжная спадчына праз стагоддзі». Вучні здзейснілі вандраванне ўглыб гісторыі ўзнікнення пісьменства і кнігадрукавання. Пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі, прынялі ўдзел у віктарынах «Наш Скарына», «Пазнай  партрэт пісьменніка», «Хто хутчэй?», «Прадоўжы твор», разгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з літаратурай, прадстаўленай на выставе-праглядзе «Чытай беларускае, каб жыць цікава і карысна!».

78 06.09.2022
Выбрать язык