6 сентября 2022 года
Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і памяццю беларускага народа, а таксама гістарычны шлях пісьменнасці і друку ў Беларусі. Нашы бібліятэкі у гэтыя дні прапанавалі сваім карыстальнікам кніжна-інфармацыйныя выставы, адкрытыя прагляды літаратуры, прысвечаныя беларускаму слову, беларускім асветнікам. Разнастайныя і цікавыя мерапрыемствы рознага фармату таксама адбылісь амаль ва ўсіх бібліятэчных установах. У цэнтральнай бібліятэцы Дзень беларускага пісьменства адзначылі літратурна-гістарычнай гадзінай «Кніжная спадчына праз стагоддзі». Гістарычнае падарожжа «Светачы беларускай зямлі» прайшло ў раённай дзіцячай бібліятэцы. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй ўзнікнення беларускай кнігі, з жыццём і дзейнасцю першаасветнікаў беларускай зямлі. Касцюшкавіцкая сельская бібліятэка правяла гадзіну краязнаўства «Свята беларускага пісьменства». Даспадобы прыйшліся наведвальнікам бібліятэк гістарычная гадзіна «І ўсё ж зоркі не гаснуць» у Батвінаўскай сельскай бібліятэцы, гадзіна беларускай пісьменнасці «Листая вечные страницы» у Маляціцкай сельскай біблятэцы і гадзіна беларускай пісьменнасці «Слова роднае – вечнасці след» у Сакольніцкай сельскай бібліятэцы. Удзельнікі мерапрыемстваў пазнаёміліся з жыццём і творчасцю беларускіх асветнікаў Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Е. Полацкай. Прагучалі вершы, песні і прымаўкі пра кнігу. А таксама здзейснілі завочнае падарожжа па гарадах, дзе праходзіла Свята беларускага пісьменства.