9 ноября 2022 года
Янка Купала і Якуб Колас – майстры паэтычнага слова нашай роднай Беларусі. Спадчына, якую пакінулі народныя песняры, неўміручая. Колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці беларускага народа Янка Купала і Якуб Колас. Краснабудская сельская бібліятэка запрасіла вучняў старэйшых класаў на паэтычную гадзіну «Не змоўкне голас песняроў», прысвечаную 140-годдзю беларускіх класікаў. Біблітэкар распавяла пра цікавыя факты лёсаў Я.Купалы і Я.Коласа, пра творчасць паэтаў, творы якіх увайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры і вядомы сёння далёка за межамі нашай краіны. Удзельнікі мерапрыемства адкрылі для сябе новыя старонкі творчасці Янкі Купалы і Якубы Коласа. Навучэнцы з задавальненнем дэкламавалі вершы любімых паэтаў: «Явар і каліна», «Мой родны кут, як ты мне мілы», «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына». Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава-агляд «Янка Купала і Якуб Колас – гонар і слава нацыянальнай культуры».