Сыч Міхаіл Іванавіч
Сыч Міхаіл Іванавіч нарадзіўся 07.02.1966 г., у г. Крычаве Магілёўскай вобласці. Пісьменнік, паэт.
Да службы ў войску актыўна займаўся спортам, быў чэмпіёнам Магілёўскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Праяўляў вялікую цікавасць да прыкладных навук. Удзельнічаў у алімпіядзе па матэматыцы, дзе займаў прызавыя месцы. Службу праходзіў у в/ч 83149, у 3-й асобнай гвардзейскай Варшаўска-Берлінскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава 3-й ступені брыгадзе спецыяльнага прызначэння ГРУ ГШ ВС СССР на пасадзе старэйшага разведчыка. У 2019 годзе ў свет выйшла сумесная кніга А. Болдоўскага і М. Сыча «Малой Радзімы героі», у якой у вершах і прозе расказана пра знакамітых землякоў, якія праславілі сваімі подзвігамі і працоўнымі здзяйсненнямі горад Крычаў, «Старонкі мужнасці» (2019), больш за дзесятак вершаў аўтара у дадзенай кнізе У 2020 годзе нарадзілася новая кніга «Тваі героі, Клімавічы», а таксама «Афганскай вайны ветэраны»(2020). У 2021 годзе выйшла з друку кніга «Гераічныя лёсы», у ёй ушанавана памяць аб героях вайны і працы Краснапольшчыны.
Грамадска-палітычнай газетай «Прэзідэнт (РФ), у рамках паэтычнага конкурсу «100 гадоў СССР» за верш «Паклон Савецкаму Саюзу» прызнаны лепшым у намінацыі аб сяброўстве народаў; аўтар вершаў да песні «Афганістан. 30 гадоў як прайшло», якая стала Лаўрэатам II Міжнароднага фестывалю ваенна-патрыятычнай песні «Салдаты Айчыны».
Пераможца конкурсу «Памяць месца» ў Быхаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, лаўрэат Усерасійскага літаратурнага конкурсу «Героі Вялікай Перамогі». Адзначаны Ганаровым знакам прызёра Усерасійскага конкурсу «Героі Вялікай Перамогі, памятным медалём «75-годдзе Вялікай Перамогі», «За заслугі ў ваенна-патрыятычным руху Расіі», Залатым медалём і Падзячным лістом ад Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў Расійскай Федэрацыі за бясцэнны творчы матэрыял і актыўны ўдзел пры правядзенні фестывалю ваенна-патрыятычнай песні і танца «Крылы Перамогі», прымеркаванага да памятнай даты ўшанавання Героя Савецкага саюза Мікалая Кітаева.
Дыпламант І ступені літаратурнага конкурсу Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея ім. Е.Р.Раманава ў намінацыі «Лёсы, апаленыя вайной»; Дыпламант I ступені Епархіяльнага літаратурнага конкурсу «Дарога да Храма: чалавек у пошуках ісціны», прысвечанага 1030-годдзю Праваслаўя ў Беларусі (2022); Дыпламант I ступені літаратурнага конкурсу «Сэрцам да подзвігу дакраніся», прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі; Дыпламант І ступені літаратурнага конкурсу, прысвечанага 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі; Двойчы Дыпламант І ступені паэтычнага конкурсу «Вянок Аляксею Пысіну»; Тройчы Дыпламант I ступені літаратурнага конкурсу «Памяць месца», у рамках праекта музея этнаграфіі Магілёўскай вобласці «Памятаць, нельга забыцца»;
Пераможца V рэгіянальнага свята паэзіі «Вянок Аляксею Пысіну» ў намінацыі: «Ганаруся малой Радзімай сваёй» і «Вольная тэма» (2023).
Першае месца ў Літаратурным конкурсе паэтаў і празаікаў Расіі і Беларусі «Подзвіг у імя жыцця» ў намінацыі «Паэзія», «Публіцыстыка» і другое месца ў намінацыі «Проза» ГА «Рускае культурна-асветніцкае таварыства», 315 гадоў бітвы пры Лясной (2023).