Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства наша краіна адзначыла традыцыйна ў першую нядзелю верасня. Гэты дзень па-сапраўднаму лічыцца святам роднага слова, які паказвае адзінства беларускай мовы з гісторыяй і культурай Беларусі. З нагоды Дня беларускага пісьменства – свята адзінства друкаванага слова, літаратуры і гісторыі народа – ў бібліятэках горада і раёна арганізаваны кніжныя выставы, прайшлі інфармацыйна-пазнавальныя мерапрыемствы.

Центральная районная библиотека подготовила и провела в РЦСОН для граждан пожилого возраста литературно-исторический час «Імя, славутае ў вяках», приуроченный ко Дню белорусской письменности и 395-летию со дня рождения Симеона Полоцкого. Участники мероприятия узнали об истории становления и развития белорусской письменности, книгопечатания, о жизни выдающихся белорусских просветителей, познакомились с традицией празднования Дня белорусской письменности в Беларуси. Библиотекари подробно познакомили участников мероприятия с биографией Симеона Полоцкого, чьё творчество ученые считают одним из истоков белорусской литературы и книгопечатания. Мероприятие сопровождалось познавательной викториной «Вопросы древности – ответы современности» и конкурсом «Письменность на земле белорусской». Завершилось мероприятие обзором книг белорусских авторов «Новые имена в литературе».

Бібліятэкар філіяла «Гарадская бібліятэка №1» на базе РЦСАН правяла адкрытую размову  «Дарога да святыняў», прысвечаную Дню беларускага пісьменства.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю першаасветнікаў беларускай зямлі, такіх як: Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Сымон Будны.
З задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе «Разгадай асветніка», «Мой народ», чыталі вершы пра кнігі.
Суправаджалася мерапрыемства паказам відэароліка, дзе прысутныя здзейснілі завочнае падарожжа па гораду Івацэвічы, ў якім у  гэтым годзе праходзіла свята беларускага пісьменства. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар правяла агляд літаратуры «Імя славутае ў вяках».

У філіяле «Раённая дзіцячая бібліятэка» прайшоў інфармацыйны час «Волаты беларускага пісьменства», прысвечаны Дню беларускага пісьменства. На працягу мерапрыемства вучні даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі аб выдатных асветніках: Францыске Скарыне, Сымоне Будным, Кірыле Тураўскім і інш. Вучні пранікліся духоўным подзвігам вялікіх людзей, якія працавалі, каб несці людзям Слова і Асветніцтва. У ходзе мерапрыемства прайшлі гістарычныя віктарыны: «Моўная скарбонка», «Пагуляем у перакладчыкаў», «Пісьмовыя крыніцы». Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з матэрыяламі кніжнай выставы «Мова продкаў і нашчадкаў».



У дзяржаўнай установе адукацыі «Касцюшкавіцкая сярэдняя школа Крычаўскага раёна» для навучэнцаў пачатковых класаў біблятэкар філіяла «Касцюшкавіцкая сельская бібліятэка» правяла кнігападарожжа «Светачы беларускай зямлі». Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства і кнігадрукавання. Вельмі цікава бібліятэкар расказала пра выдатных беларускіх асветнікаў – Ф. Скарыну, Е. Полацкую, К. Тураўскага, а таксама пазнаёміла з традыцыямі святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі.

 

727 05.09.2024
Выбрать язык