6 февраля 2025 года

Творчасць Рыгора Барадуліна – яркая мастацкая з’ява ў свеце сучаснай беларускай літаратуры. У пісьменніка ёсць сваё месца ў беларускай літаратуры – месца класіка і нашага сучасніка, аб чым сведчаць матэрыялы выставы. Да 90-годдзя паэта ў бібліятэках арганізаваны кніжныя выставы, прагляды і юіблейныя паліцы: «Нязгаснае сузор’е Рыгора Барадуліна», «Душа Барадуліна прымярае жыццё другое», цыкл тэматычных паліц «Брадулін у нашых сэрцах».
У рамках літаратурнай гасцеўні «Кніжная вясёлка» ў філіяле «Раенная дзіцячая бібліятэка» прайшоў паэтычны ўспамін «Шчаслівай зоркі самародак», прысвечаны 90-годдзю Рыгора Барадуліна. Вучні пазнаеміліся з жыццевым шляхам паэта, з яго творчасцю, гучалі вершы паэта. Прысутныя мелі выдатную магчымасць прагледзіць дакументальную відэастужку пра жыццёвы і творчы шлях паэта.

 

111 10.02.2025
Выбрать язык