6 лютага 2025 года
У сузор’і пісьменнікаў, якія ў сваіх творах ярка адлюстравалі тэму Вялікай Айчыннай вайны, Івану Якаўлевічу Навуменку належыць адно з самых значных месцаў.
6 лютага 2025 года супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Крычава” праведзена літаратурная гасцёўня “Майстар роднага слова”, прымеркаваная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Навуменкі – народнага пісьменніка Беларусі. Памяць аб ваенным ліхалецці пісьменнік пранёс праз усё сваё жыццё. Падзеі вайны, гераічная барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў ляглі ў аснову многіх яго твораў. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчай дзейнасцю пісьменніка. Чытачам былі прапанаваны лепшыя і самыя яркія ўрыўкі з твораў: “Вайна каля Цітавай копанкі”, “Настаўнік чарчэння”, “Жуль Верн”. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні віктарыны “Самы ўважлівы” і пазнаёміліся з кнігамі пісьменніка, прадстаўленымі на выставе “Майстар роднага слова – Іван Навуменка”.