Ашуркова Ларыса Іванаўна
Ларыса Іванаўна Ашуркова нарадзілася 20.09.1935 ў горадзе Крычаве ў сям’і святара. Скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча, і Магілёўскі педагагічны інстытут, выкладала ў пачатковых класах школ № 2 і № 5 роднага горада. Свае вершы, казкі, гумарэскі, апавяданні перыядычна публікавала на старонках газет і часопісаў з 1976 года. У 2008 годзе быў выдадзены Магілёўскай абласной тыпаграфіяй зборнік «Среди знакомых», у 2009 годзе — другі зборнік «Так и живём … «, у 2011 — «День за днём». У сваіх творах Л. Ашуркова як ветэран педагагічнай працы ахвотна дзялілася сваім багатым вопытам, а таксама ўражаннямі, назапашанымі за пражытыя гады. Яна не імкнулася каго-небудзь павучаць, а толькі тактоўна і ненадакучліва падказвала, заклікала рабіць дабро. Памерла Ларыса Іванаўна Ашуркова 20 снежня 2020 года.