Пракапенка Віктар Мікітавіч
Нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Бродак Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Тут рос, вучыўся ў вясковай школе.
Выпускнік Краснаярскага тэхналагічнага інстытута, Пракапенка Віктар Нікіціч, ўсё сваё працоўнае жыццё прысвяціў працы ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Заўжды імкнуўся здзейсніць мару дзяцінства – пісаць вершы.
У 2008 годзе ён выдаў кніжку, у якую ўвайшла паэма “Пути-дороги” і шэраг вершаў і баек на роднай беларускай і рускай мовах. Некаторыя з яго твораў ужо друкаваліся ў Барысаўскай “раёнцы”, рэспубліканскім штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Вожык” і іншых выданнях.
У 2010 годзе выйшла другая кніга Віктара Пракапенкі “Где-то бродит по свету добро…”.