19 студзеня 2020 года
У Лабковіцкай інтэграванай бібліятэцы-музеі прайшоў літаратурны час “Верш з усмешкаю сябруе” прысвечаны 65-годдзю беларускага паэта i празаіка Анатоля Мікалаевіча Зэкава. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з творчасцю Анатоля Зэкава — тонкага лірыка, сатырыка, аўтара цікавых твораў для дзяцей. На кніжнай выставе прапанаванай увазе прысутных былі прадстаўлены зборнікі лірыкі i проза аўтара, кнігі пародый i сатырычных мініяцюр, казкі i вершы для дзяцей. І ў гэтых кнігах, адрасаваных юным чытачам, ён паказаў сябе ўдумлівым, лаканічным, дасціпным і сучасным майстрам.
32
21.01.2020