Радыёхвілінка

 

“Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе”
(на прыкладзе твораў Віктара Карамазава)

     Узаемаадносіны сучаснага чалавека з прыродай ускладніліся, ускладніўся і сам духоўны свет чалавека. Раскрыць сутнасць гэтых новых узаемаадносін чалавека і прыроды ва ўсёй іх паўнаце, адлюстраваць самыя тонкія рухі душы і сэрца сучаснага героя, асэнсаваць свет яго думак і імкненняў – усё гэта разглядаецца на прыкладзе твораў Віктара Карамазава.

Скачать


 

“Добры дзень, кніжка беларуская!”

     Агляд кніг падрыхтаваны для дашкольнікаў і вучняў малодшага школьнага ўзросту, таму што з дапамогай кніг беларускіх аўтараў перад гэтай аудыторыяй адчыняюцца выдатныя перспектывы пазнання жыцця, ўзбагачэння духоўнага свету, што дапаможа ім стаць годнымі грамадзянінамі выдатнай краіны, імя якой – Беларусь, але гэты агляд будзе карысным і бацькам.

Скачать


 

Цыкл гутарак - аглядаў беларускай дзіцячай літаратуры
“Беларускія пісьменнікі - дзецям”.

     Цярнiсты шлях прайшла беларуская лiтаратура, пакуль дасягнула вяршынь свайго развiцця. Сягоння мы з хваляваннем i гонарам вымаўляем iмёны Еўфрасiннi Полацкай, Францыска Скарыны, Кiрылы Тураўскага, Мiколы Гусоўскага i iншых. Гэта яны пасеялi першыя зярняткi, з якiх пачала зараджацца беларуская мова i лiтаратура.
     Прапануем вашай увазе цыкл гутарак - аглядаў беларускай дзіцячай літаратуры “Беларускія пісьменнікі - дзецям”.

Скачать Скачать Скачать


 

"Мову родную шануйце". Інтэрв'ю на радыё

     Як жа хороша гучыць наша родная мова! І хочацца яшчэ і яшчэ слухаць хараство родных гукаў - мілагучную, жывую, яскравую беларускую мову. Каб данесці да кожнага чытача найважнейшыя каштоўнасці роднай мовы і паказаць яе прыгожасць, самабытнасць і непаўторнасць, раённая дзіцячая бібліятэка праводзіць вялікую работу па папулярызацыі роднай мовы і літаратуры. Аб гэтым у інтэрв'ю загадчыцы раённай дзіцячай бібліятэкі Лісічкінай Алены Мікалаеўны.

Скачать