Жывое, роднае, гаваркое... : вопыт работы Раённай дзіцячай бібліятэкі па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў Год Кнігі / Крычаўская бібліятэчная сетка, раённая дзіцячая бібліятэка; [складальнік Т. Г. Лаўрыненка, рэдактар А. М. Маскалёва, адказны за выпуск В. М. Бачкова]. – Крычаў : Крычаўская бібліятэчная сетка, раённая дзіцячая бібліятэка, 2012. –  46 с.

 

        Вопыт работы адлюстроўвае напрацаваныя раённай дзіцячай бібліятэкай матэрыялы па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў Год кнігі. Дапаможнік дапоўнены дадаткамі, сярод якіх: сцэнарыі масавых мерапрыемстваў прысвечаныя Міжнароднаму Дню роднай мовы, Дню ведаў, Тыдню беларускай пісьменнасці і друку, а таксама CD-дыск, які ўключае мультымедыйныя прэзентацыі (фармат  PowerPoint).
        Вопыт работы бібліятэкі будзе карысны бібліятэчным супрацоўнікам, настаўнікам, выхавальнікам і іншым.


        Сцяжынкамі беларускага народнага каляндара : зборнік інфармацыйна-метадычных матэрыялаў : (з вопыту работы літаратурнай гасцёўні “Кніжная вясёлка”) / Крычаўская бібліятэчная сетка, раённая дзіцячая бібліятэка ; [складальнік Т. Г. Лаўрыненка, рэдактар А. М. Маскалёва, адказны за выпуск В. М. Бачкова]. – Крычаў : Крычаўская бібліятэчная сетка, раённая дзіцячая бібліятэка, 2012. – 37 с. – Бясплатна. – 5 экз.

 

        Зборнік уключае ў сябе інфармацыйныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць асноўныя святы беларускага народнага каляндара, зыходзячы з цыклаў земляробчага каляндара. Таксама ён уключае сцэнарныя распрацоўкі мерапрыемстваў у рамках работы літаратурнай гасцёўні “Кніжная вясёлка”.
        Дапаможнік можа выкарыстоўвацца пры падрыхтоўкі мерапрыемстваў фальклорнай  тэматыкі і будзе карысны бібліятэкарам, кіраўнікам гурткоў.


        Вопыт работы раённай дзіцячай бібліятэкі па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры / Раённая дзіцячая бібліятэка; [складальнік А. М. Лісічкіна, рэдактар Т. Л. Анікеева, адказны за выпуск В. М. Бачкова]. - Крычаў, 2012. - 53 с.

 

        У вопыце работы калектыва раённай дзіцячай бібліятэкі па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры расказваецца аб актыўным і мэтанакіраваным пошуку інавацыйных напрамкаў, форм і метадаў дзейнасці, дзе спалучаюцца сучасныя тэхналогіі і традыцыйныя метады бібліятэчнага абслугоўвання. Калектывам праводзяцца сустрэчы з пісьменнікамі, афармляюцца выставы, праводзяцца гістарычныя, этнаграфічныя ўрокі, завочныя вандроўкі, прэзентацыі кніг. Расказваецца аб шматграннай комплекснай рабоце па асноўных напрамках: фарміраванню інфармацыйнага патэнцыялу, выставачнай, праграмна-мэтавай, выдавецкай, маркетынгавай дзейнасці,      правядзенню даследаванняў чытання і чытацкіх інтарэсаў.