Анціпенка Леанід Міхайлавіч
Першыя байкі змясціў у Чэрыкаўскай раённай газеце (20 мая 1954 г., “Мядзведзь і самакрытыка”). Потым яго байкі сатырычныя і лірычныя вершы, пародыі, апавяданні друкаваліся ў газетах “Магілёўская праўда”, “Звязда”, “ЛіМ”, “Чырвоная змена”, у часопісах “Вожык”, “Полымя”, “Беларусь” і іншых перыядычных выданнях.
Лявон Анціпенка – сааўтар калектыўных зборнікаў “Вожык у дарозе” (1966), “Беларуская байка” (1986), “Асцюкі за каўняром” (1989), “Ранішняя дарога” (1990) і іншых. У 1994 г. ён выдаў зборнік сваіх вершаў, эпіграм і пародый “За лугамі, за ракою”, «Баравое рэха» (2007), кнігі прозы «Вайна без акопаў» (1999), «На скрыжаваннях лёсаў» (2002). У 2015 г. выйшла кніга вершаў “Роздумы на адзіноце”. Памёр Леанід Міхайлавіч Анціпенка 10 ліпеня 2019 года.