Балдоўскі Аляксандр Сцяпанавіч
Балдоўскі Аляксандр Сцяпанавіч нарадзіўся ў г. Крычаве 8.05.1950 года. Пісьменнік, журналіст. Скончыў Мядзведжагорскае рачное вучылішча (1969), партыйную школу пры палітычнам аддзеле вайсковай часці 30670 чырвонасцяжнага Чарнаморскага флота (1972), курсы павышэння кваліфікацыі пры Маскоўской ВШПД (1976). Служыў на матроскіх, старшынскіх і афіцэрскіх далжнасцях надводных караблёў Паўночнага, Чарнаморскага і Балтыйскага флатоў, Капітан-лейтэнант запаса.
Працаваў рэдактарам аддзела Крычаўскай раённай газеты «Ленінскі кліч», рэдактарам карпункта рэгіянальной газеты «Беларускі ўсход», сабкорам абласной аграрнай газеты «Зямля і людзі», рэдактарам газеты «Нашы навіны» ВРУП «Крычаўцэментна-шыфер».
Узнагароджаны медалямі «300 лет Россійскому флоту», «80 лет Вооруженных Сил СССР», «Адмирал флота Советского Союза Кузнецов», «80 лет ВЛКСМ», «За службу Отечеству Участнику «холодной войны» на море», «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў», памятным знакам «70 лет Северному флоту». Член клуба ваенных маракоў.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аляксандр Балдоўскі выдаў за апошнія гады кнігі нарысаў «Этапы славного пути» (2004, сааўтар Куліненка Ў.Ф.), “60 лет Свято-Покровскому храму” (2006 г.), “Жыццё працягваецца” (2007 г.), “Истории нетленные страницы” (2007 г.), “Годы труда и успеха 1933–2008” (2008 г.), “Путь свершений: ПРУП “Кричевцементношифер” – 75” (2008 г.), “Свято-Николаевская церковь” (2017), “Пыль Афганских дорог” (2016) а таксама больш 100 нарысаў аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны і труда, воінах-інтэрнацыяналістах, надрукаваных у абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях. У 2009 годзе ў магілёўскім выдавецтве “Амелія Прынт” тыражом у 500 асобнікаў выйшла ў свет чарговая кніга празаіка-дакументаліста “Победили врага и разруху”. Гэта першая кніга навукова-папулярнага выдання з серыі “Ветераны”. У 2010 годзе ў магілёўскай абласной тыпаграфіі ім. С. Собаля тыражом у 500 асобнікаў выйшла ў свет чарговая кніга празаіка-дакументаліста “Прославились в боях и труде”. Гэта другая кніга навукова-папулярнага выдання з серыі “Ветераны”. У 2016 годзе выйшла другая частка другой кнігі “Прославились в боях и труде”.
У 2012 годзе прыняў удзел у абласным (адкрытым) літаратурным конкурсе памяці Канстанціна Сіманава, які праводзіўся абласным аддзяленнем АА «Саюза пісьменнікаў Беларусі», у адной з намінацый стаў пераможцам, адзначаны дыпломам.
У 2016 годзе да 880-годдзя Крычава выйшла кніга аб нашых земляках, якія адважна змагаліся з маджахедамі ў Афганістане : аб загінуўшых і тых, хто выжыў на чужой негасціннай зямлі. Яна прызначана для шырокага круга чытачоў, асабліва для моладзі, якой трэба будзе жыць і памятаць.
У 2017 годзе выйшла кніга «Свята-Мікалаеўская царква горада Крычава» аб Крычаўскім Свята-Мікалаеўскім храме, святарах, якія служылі ў ім ад часоў старажытных і мужных прыхаджанаў, у цяжкі пасляваенны час дабіліся адраджэння ачага духоўнасці. Пісаў на рускай мове.
Памёр Балдоўскі Аляксандр Сцяпанавіч 7 марта 2021 года.