Цітоў Леў Мацвеевіч
Цітоў Леў Мацвеевіч (30.03.1936 – 14.01.2013). Нарадзіўся ў вёсцы Кашаны Крычаўскага раёна ў сям’і настаўнікаў. Пасля заканчэння Маляціцкай СШ, у 1954 годзе паступіў у Віцебскі медыцынскі інстытут, які закончыў з адзнакай у 1960 годзе. Уся працоўная дзейнасць аўтара звязана з родным інстытутам: асістэнт, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, загадчык кафедры фізічнага выхавання, урач вышэйшай катэгорыі.
Вершы пачаў пісаць з 1946 года, друкаваўся ў газетах “Віцебскі рабочы”, “Фізкультурнік Беларусі”, “Медыцынскі веснік”, “Медыцынская газета”, “Ленінскі кліч”, у літаратурна-мастацкіх зборніках ВдзМУ. Аўтар паэтычных зборнікаў вершаў і песень “Земные звезды” (1995), “Мы к победе шли по трудным тропам” (2000), “Память сердца” (2004), рэдактар шматтыражнай газеты ВдзМУ “Медвузавец”. Амаль паўстагоддзя адпрацаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Пахаваны ў Віцебску.