Гаўрыленка Аляксандр Міхайлавіч
Гаўрыленка Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся 05.03.1970 г, ў горадзе Крычаве. Журналіст. Закончыў СШ № 3. Амаль 15 гадоў працуе ў раённай газеце Аляксандр Гаўрыленка, з’яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў. За гэты час на старонках газеты «Кричевская жизнь» размяшчаліся не толькі яго шматлікія публіцыстычныя матэрыялы, але і апавяданні, навелы, казкі, вершы.
Творчасць Аляксандра Гаўрыленкі не засталася незаўважанай на Магілёўшчыне. Аляксандр – удзельнік і пераможца творчых конкурсаў. Ён стаў адным з пераможцаў абласнога конкурсу маладых літаратараў, журналістаў і сцэнарыстаў, а таксама прымеркаванага да Сіманаўскім чытанняў абласнога конкурсу на лепшы твор прозы і паэзіі патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі «Малая проза». Адзначана яго праца і на абласным творчым конкурсе імя Міхаіла Гарадзецкага . Знакавай жа падзеяй у творчасці таленавітага аўтара стаў выхад у свет яго першай кнігі «Рождённая зарёй» (2014), куды ўвайшлі апавяданні і казкі для дарослых, у гэтым жа годзе выйшла і другая кніга «Верить и ждать». У творах аўтара чытаецца душа, тонкая, шчырая, рамантычная. Затым выйшлі «Тринадцатая книга» (2015) і «Тысяча улыбающихся смайликов» (2016) казкі для дзяцей.
Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Аляксандр не толькі піша цудоўныя вершы і прозу, але і захапляецца фатаграфіяй. Яго здымкі ўпрыгожваюць старонкі раённай газеты, публікуюцца ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. На першай фотавыставе журналістаў дзяржаўных газет Магілёўскай вобласці «Прыдняпроўе» , якая прайшла ў 2008 годзе , Аляксандр Гаўрыленка быў узнагароджаны дыпломам за калекцыю работ. У абласным конкурсе фотакарэспандэнтаў дзяржаўных перыядычных выданняў у 2011 годзе адзначаны дыпломам трэцяй ступені. У 2012 годзе ўсе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з яго фотаработамі, якія экспанаваліся ў Палацы Пацёмкіна. Жыве ў Крычаве.