Крычаўшчына літаратурная
Увогуле, наша зямля – надзіва шчодрая на таленты, таму багатыя ў нас і літаратурныя традыцыі. Захаваліся крыніцы, што дазваляюць узнаўляць пэўныя падзеі мінуўшчыны. Імі з’яўляюцца як летапісныя дакументы, так і тыя, чыё аўтарства вядома. Прынамсі, цікавасць уяўляе сабой Расціслаў Мсціславіч (Набожны) (паміж 1100 і 1100—14.03.1167), смаленскі князь, заснавальнік Крычава. Ва Устаўной грамаце ад 1136 года упершыню згадвае горад Крычаў пад назвай Крэчут.
Публіцысты, літаратуразнаўцы – ураджэнцы нашай зямлі – паспяхова працавалі ў ХХ стагоддзі, гэта Яўген Мазалькоў, Дзмітрый Бугаёў.
Уклад пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Крычаўшчыне, у беларускую літаратуру вялікі. Вядомасць набылі творы Віктара Карамазава, Валянціны Паліканінай, Эрнеста Ялугіна і інш. У раённай газеце пэўны час працавалі сатырык-гумарыст Панас Палітыка, нарысіст Аляксандр Балдоўскі.
Біябібліяграфічны дапаможнік “Літаратурнае жыццё Крычаўшчыны” – выданне, якое знаёміць чытачоў з творамі, жыццём і дзейнасцю аўтараў, якія цесна звязаны з Крычаўшчынай, – ад класікаў беларускай літаратуры, да тых, хто з’яўляецца прызнаным пісьменнікам і хто робіць першыя крокі ў літаратуры. У дапаможніку адлюстраваны багаты пласт культурнага жыцця цікавага, непаўторнага краю.