Забалоцкая Людміла Васільеўна
Забалоцкая Людміла Васільеўна нарадзілася 27.12.1949 г. у горадзе Крычаве Магілёўскай вобласці, беларуская паэтэса. Скончыла БДУ (1974). Працавала ў выдавецтве “БелСЭ” (1974-84), на Беларускім тэлебачанні, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Пралеска” (1991-95), у выдавецтве “Полымя”, з 1996 у часопісе “Адукацыя і выхаванне”. Друкуецца з 1967. Аўтар зборнікаў вершаў “Сакавік” (1974), “Радаводны васілёк” (1981), “Святло палыну” (1989), “Струны памяці” (1991). Асноўная тэма творчасці – жаночая доля, каханне і пошукі жыццёвай гармоніі. Паэтэса чулая да мастацкага слова, настойлівая ў пошуку сродкаў узбагачэння паэтычнай тэматыкі. Пераклала на беларускую мову раман В.Скота “Айвенга” (1997).