Далецкі Уладзімір Міхайлавіч
Далецкі Уладзімір Міхайлавіч нарадзіўся 8.04.1957 года ў горадзе Крычаве, журналіст. Пасля заканчэння СШ № 5 працаваў на заводзе. Потым вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, праца ў школе. Больш за 30 гадоў працуе ў раённай газеце «Кричевская жизнь». Уладзімір Далецкі, з’яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў. За гэты час з-пад яго пяра на старонках «раёнкі», у абласной і рэспубліканскай прэсе выйшлі тысячы артыкулаў, нататкаў, нарысаў… Акрамя таго Уладзімер Далецкі таленавіты літаратар, ён піша апавяданні, гумарэскі, кранаючыя сэрца лірычныя замалёўкі. У 2014 годзе выйшла яго першая кніга «Сокровище, которое всегда с тобой». У 2016 годзе запар выйшлі 3 кнігі «Личная жизнь», «Плохая игра, или О том, как Маша и ее друзья заблудились в «Королевстве кривых зеркал» і «Как Маша злого волшебника Тота победила». У 2017 «Темная сторона : увлекательная история для любителей фантастики».
Творчасць Уладзіміра Далецкага не засталася незаўважанай на Магілёўшчыне. Ён з’яўляецца дыпламантам розных творчых конкурсаў, па выніках 2017 і 2019 гадоў прызнаны пераможцам у творчым журналісцкім конкурсе імя М. Н. Гарадзецкага на лепшую публікацыю ў СМІ.
Жыве ў Крычаве.