Емяльянаў-Шыловіч Алесь

Емяльянаў-Шыловіч Алесь Віктаравіч нарадзіўся ў 1987 годзе ў г.Крычаве. Амаль з нараджэння жыў у г. Слуцку, дзе скончыў сярэднюю школу № 9 і УА “Слуцкае дзяржаўнае медвучылішча”. Скончыў біялагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці “біёлаг”. Цяпер працуе ў EPAM Sistems. Першая публікацыя з’явілася ў 2005 годзе ў газеце “Інфа-Кур’ер”. Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень”, “Тэрмапілы”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, альманаху “Тэксты”, калектыўных зборніках. Аўтар кнігі “Парасонечнасць” (2014), кнігі перакладаў твораў Галіны Пасвятоўскай “Ідалапаклонніца” (2016). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Фіналіст конкурсаў беларускага ПЭН Цэнтра, маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш (2010) і імя Чэслава Мілаша (2011), пераможца (1-е месца) конкурсу “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна ў намінацыі “Пераклад” (2015), конкурсу “Экслібрыс” імя Францішка Скарыны (2-е месца, 2017) і конкурсу перакладаў “Лёгкае пяро” (2015). Пераможца (2-е месца) Міжнароднага конкурсу перакладу паэзіі Віславы Шымборскай на беларускую мову (2015).
Удзельнічаў у конкурсе аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі» (2011). Кіраўнік літаб’яднання “Вобла” пры выдавецтве “Галіяфы”. Творы перакладзеныя на рускую, польскую, сербскую і ўкраінскую мовы. Аўтар і выканаўца ўласных песень, паэт. Песні піша на рускай і беларускай мовах.

 

Выбрать язык