Біяграфія
Дуктаў Уладзімір Уладзіміравіч, пісьменік. Нарадзіўся 28.12.1953 г. у горадзе Крычаве ў рабочай сям’і. Пасля заканчэння школы займаўся на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1971-1976). У 1986-1987 вучыўся ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе. З 1976 працаваў карэспандэнтам Клімавіцкай раённай газеты «Новае жыццё». З 1977 – лектар, з 1979 – намеснік загадчыка аддзела, з 1980 – загадчык аддзела Магілёўскага абкома камсамола. З 1982 – загадчык аддзела Кастрычніцкага райкома партыі г.Магілёва, з 1984 – інструктар Магілёўскага абкома партыі. З 1987 – рэдактар Магілёўскай раённай газеты. У 1994 прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў, абраны сакратаром Магілёўскага абласнога аддзялення, потым старшыня Магілёўскага абласнога аддзяленя грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». З 1970 выступае ў друку і радыё. Аўтар кніг прозы «Дзякуй і даруй» (1993), «Трэцяя асоба» (1997), «Смешкі-пацешкі» (1998), «Книжнік» (2005), «Апёк» (2016). Друкаваўся ў калектыўных зборніках «Галасы Прыдняпроўя», «Дняпроўскія хвалі», «Карані», апавяданні друкаваліся ў часопісах «Маладосць» і «Першацвет», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Укладальнік зборнікаў паэзіі і прозы Магілёўскага абласнога аддзяленя грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «Прыдняпроўе : Магілёўшчына літаратурная». Шмат рабіў на Магілёўшчыне для адраджэння роднай мовы, нацыянальнай свядомасці. Жыў у Магілёве. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2016 г.). Памёр У. Дуктаў у 2017 г.
Літаратурная спадчына
Дуктаў, У. У. Апёк : кніга прозы / Уладзімір Дуктаў. — Мінск : Харвест, 2016. — 287 с. — (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).
Кнігу прозы «Апёк» склалі творы, напісаныя ў розныя гады і найбольш яскрава адлюстроўваючыя шматгранны талент Уладзіміра Дуктава – апавядальніка, сатырыка і гумарыста.
_
_
Дуктаў, У. У. Дзякуй і даруй : апавяданнi / У. У. Дуктаў. — Мінск : Полымя, 1993. — 95 с. — (Бібліятэка часопіса «Маладосць»).
Кнігу «Дзякуй і даруй» склалі апавяданні, галоўнымі героямі большасці якіх з’яўляюцца юнакі і дзяўчаты. У іх высокія маральныя і духоўныя памкненні, яны пераадольваюць розныя нягоды, каб зрабіць жыццё па-сапраўднаму прыгожым. У творах праўдзіва паказваецца няпросты і нялёгкі шлях да непадробнага сяброўства і кахання, вернасці чалавечаму і грамадзянскаму абавязку. Проза маладога аўтара перасыпана крупінкамі трапнага гумару, у ёй шмат замалёвак прыроды, цікавых бытавых сцэнак.
Дуктаў, У. Кніжнік : апавяданні, гумарэскі, мініяцюры, афарызмы / Уладзімір Дуктаў. — Магілёў : УПКП Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля, 2005. — 64 с.
У магілёўскага празаіка У. Дуктава свой стыль, свая манера апавядання. Кнігу «Кніжнік» склалі творы, якія падпадаюць пад тэрмін «мікрапроза». Кароткія апавяданні — да трох старонак машынапіснага тэксту — нясуць прывабоівы сюжэт. Шмат твораў — гумарыстычна-сатырычныя, вызначаюцца непрымірымасцю аўтарскай пазіцыі да недахопаў і негатыўных з’яў.
Дуктаў, У. Смешкі–пацешкі / Уладзімір Дуктаў. — Магілёў : УПКП Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля, 1998. — 20 с.
_
_
_
_
_
_
Дуктаў, У. Трэцяя асоба : апавяданні / Уладзімір Дуктаў / прадмова В. Гардзея. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. — 174 с. — (Першая кніга празаіка).
Галоўныя героі большасці апавяданняў У. Дуктава — сучасныя юнакі і дзяўчаты. У іх высокія маральныя і духоўныя памкнені, яны пераадольваюць розныя цяжкасці і нягоды, каб зрабіць жыццё змястоўным і прыгожым. Па-мастацку пераканаўча паказваецца няпросты шлях да сапраўднага сяброўства і кахання, вернасці чалавечаму і грамадзянскаму абавязку.
Мой Магілёў : нарысы / аўтар тэксту У. Дуктаў, М. Хобатаў ; фотаздымкі А. Файніцкага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 95 с. — (Твае гарады, Беларусь).
«Твае гарады, Беларусь» – серыя, якая ў папулярнай форме раскажа пра мінулае і сучаснае буйнейшых гаралоў нашай рэспублікі. Другая кніга серыі – «Мой Магілёў» – прысвечана гораду Беларусі. Разнастайныя факты з гісторыі горада, мноства фотаздымкаў зацікавіць як юных чытачоў, так і іх бацькоў і настаўнікаў.
Публікацыі у зборніках
Дуктаў, У. Апёк. Аднакашнікі / У. Дуктаў // Прыдняпроўе-маё натхненне : Магілёўшчына літаратурная : паэзія, проза, нарысы, эссэ / Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» ; укладальнік Ул. Дуктаў. — Магілёў, 2009. — С. 20.
_
_
_
_
Дуктаў, У. Легкавушка для сына / У. Дуктаў // Дняпроўскія хвалі : Магілёўшчына літаратурная. — Магілёў, 1993. — С. 210.
_
_
_
_
_
_
_
Дуктаў, У. Радоўка / У. Дуктаў // Галасы Прыдняпроўя : Магілёўшчына літаратурная. — Мінск : «Мастацкая літаратура», 1991. — С. 213.
_
_
_
_
_
_
_
_
Дуктаў, У. Саперніцы. Лёс зямны. Мышка / У. Дуктаў // Прыдняпроўе — край талентаў : альманах / укладальнік У. І. Бацкалевіч ; уступнае слова У. Дуктава. — Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — С. 20.
_
_
_
_
_
_
Дуктаў, У. Судьба земная. Соперницы / У. Дуктаў // Святая любовь : сборник произведений писателей Беларуси и Туркменистана / составитель Алесь Бадак ; предисловие Алеся Карлюкевича. — Мінск : Издательский дом «Звязда», 2013. — С. 230.
_
_
_
_
_
_
Дуктаў, У. Сябры. Дачнік. Жыла-была Фёкла / У. Дуктаў // Карані : аповесці, павяданні. — Мінск : Юнацтва, 1994. — С. 150—165.
_
_
_
_
Публікацыі ў перыядычных выданнях
Дуктаў, У. У. Аднаклашнікі : апавяданне / Уладзімір Дуктаў // Вожык. — 2020. — № 8. — С. 18.
Дуктаў, У. Аляксандр Балдоўскі : лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / У. У. Дуктаў, А. І. Церахаў // Магілёўскія ведамасці. — 2015. — 26 мая. — С. 13 : фота.
Дуктаў, У. Живет о них память : о новой книге А. Болдовского, посвященной воинам-интернационалистам «Пыль Афганских дорог» / У. У. Дуктаў, А. І. Церахаў // Магілёўскія ведамасці. — 2016. — 25 кастрычніка. — С. 11.
Дуктаў, У. І слова наша адгукнецца… : гутарка са старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў У. Дуктавым / У. Дуктаў ; гутарыў Алесь Галубоўскі // Магiлёўскiя ведамасцi. — 2012. — 13 верасня. — С. 11.
Дуктаў, У. Кароткія апавяданні / Уладзімір Дуктаў // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 20 снежня. — С. 5.
Дуктаў, У. Літаратурныя традыцыі працягваюцца : Дзень Беларускага пісьменства — 2013 у Быхаве / Уладзімір Дуктаў // Магiлёўскiя ведамасцi. — 2013. — 30 жніўня. — С. 5.
Дуктаў, У. Слова пісьменніка — важкае : справаздачна–выбарны сход абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» / У. Дуктаў // Магiлёўскія ведамасцi. — 2011. — 15 лютага. —С. 11.
Дуктаў, У. Сустрэчы ды стасункі : пра работу Магілёўскага абласнога аддзялення «Саюза пісьменнікаў Беларусі» расказвае яго старшыня / У. Дуктаў // Літаратура і мастацтва. — 2015. — 27 лістапада. — С. 8.
Дуктов, В. «Цемент и люди: 80 лет…» : про книгу Александра Болдовского из Кричева / В. В. Дуктов, А. И. Терехов // Магілёўскія ведамасці. — 2014. — 31 снежня. — С. 17.
Дуктов, В. Два рассказа / Владимир Дуктов // Неман. — 2006. — № 6. — С. 125—128.
Літаратура аб творчасці
Дуктава Уладзіміра Уладзіміравіча
Дуктаў Уладзімір // Беларускія пісьменікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / Дадатак інстытут літаратуры імя Я. Купалы АН Беларусі ; Беларуская Энцыклапедыя ; Нацынальнынавукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны ; пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса ; рэдкалегія : І. Э Багдановіч [і інш.]. — Мінск : БелЭН, 1992—1995. — Т. 6 : А — С. — 1995. — С. 581—582.
Дуктаў Уладзімір // Галасы Прыдняпроўя : Магілёўшчына літаратурная. —Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — С. 339.
Дуктаў Уладзімір // Дняпроўскія хвалі : Магілёўшчына літаратурная. —Магілёў, 1993. — С. 356.
Дуктаў Уладзімір : пісьменнік – зямляк // Маладосць. — 2009. — № 7. — С. 138.
Дуктаў Уладзімір Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкалегія Г. П. Пашков [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996—2004. — Т. 6 : Дадаізм — Застава. — 1998. — С. 256.
Дуктаў Уладзімір Уладзіміравіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. / рэдкалегія : Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2010—2014. — Т. 3 : Г — З. — 2012. — С. 531.
Дуктаў, У. «Прафесійны літаратар — гэта пісьменнік, які ўмее адсейваць штучны матэрыял…» : гутарка з У. Дуктавым / У. Дуктаў ; гутарыла І. Масляніцына // Лiтаратура і мастацтва. — 2011. — 8 красавіка. — С. 2.
Дуктаў, У. І слова наша адгукнецца… : гутарка са старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў У. Дуктавым / Уладзімір Дуктаў ; гутарыў Алесь Галубоўскі // Магiлёўскiя ведамасцi. — 2012. — 13 верасня. — С. 11.
Клімуць, Я. Як само жыццё… : Уладзіміру Дуктаву–50 / Я. Клімуць // Магілёўскія ведамасці. — 2003. — 27 снежня. — С. 3.
Кунцевіч, В. Слова пра таварыша : некролог Дуктову Владимиру Владимировичу, журналисту, члену Союза писателей Беларуси, уроженцу г. Кричева / Віктар Кунцэвіч // Магілёўскія ведамасці. — 2017. — 25 ліпеня. — С. 13.
Масляницына, І. Кожная кніга-падзея : размова з Уладзімірам Дуктавым, старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, у змесце пра сувязі з абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна ; Ірына Масляніцына // ЛіМ. — 2010. — 19 лістапада. — С. 5.
Масляніцына, І. Пра пісьменнікаў, герояў і барацьбу дабра са злом : расказвае Уладзімір Дуктаў, кіраўнік Магілеўсага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / Ірына Масляніцына // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 27 красавіка. — С. 4.
Масляніцына, І. Уладзімір Дуктаў : «Прафесійны літаратар — гэта пісьменнік, які ўмее адсейваць штучны матэрыял…» : размова са старшынёй Магілёўскай абласно йпісьменніцкай арганизацыі / Ірына Масляніцына // ЛіМ. — 2011. — 8 красавіка. — С. 2.
Рыськоў, М. Чаму мізарнее беларуская літаратура? : выйшла новая кніга прозы «Апёк» Уладзіміра Дуктава, пісьменніка, старшыні Магілёўскага аддзялення «Саюза пісьменнікаў Беларусі» / М. Рыськоў // Вечерний Могилев. — 2016. — 12 октября. — С. 6.
Сасноўкін, У. Новая кніга земляка : Уладзіміра Дуктава / У. Сасноўкін // Ленінскі кліч. — 1997. — 24 снежня.
Уладзімір Дуктаў : звесткі аб жыцці і дзейнасці пісьменніка з Магілёва, ураджэнца Крычава // Прыдняпроўе — край талентаў : альманах ; укладальнік У. І. Бацкалевіч ; уступнае слова У. Дуктава. — Мінск, 2014. — С. 20 : фота.
Эверс, Д. Достойная награда / Дарья Эверс // Магілёўскія ведамасці. — 2021. — 29 студзеня. — С. 8.