Ялугін Эрнэст Васільевіч
Эрнэст Васільевіч Ялугін нарадзіўся 19.11.1936, на станцыі Асінаўка, Аршанскага (цяпер у складзе Дубровенскага) раёна Віцебскай вобласці. Бацькі працавалі на будаўніцтве БелГРЭС (Асінбуд). Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна бацьку прызвалі ў армію, маці з трыма дзецьмі пайшла на ўсход, дабралася толькі да Крычава, дзе ў прыгараднай вёсцы Бель, у хаце бацькавай сястры, знайшла прытулак да самага вызвалення Беларусі. Пасля вайны засталіся жыць у Крычаве, дзе Эрнэст Ялугін скончыў сярэднюю школу № 1 (1954), затым працаваў рэдактарам радыёвяшчання пры Крычаўскай раённай газеце “Шлях сацыялізму”, літаратурным супрацоўнікам прамысловага аддзела гэтай жа газеты (1954-1956). Удзельнічаў у рабоце мясцовага літаратурнага аб’яднання. Працаваў загадчыкам аддзела пісем, адказным сакратаром Мсціслаўскай раённай газеты (1957–1960). Скончыў завочнае аддзяленне філфака БДУ (1962), адначасова працаваў у Салігорску ў шматтыражнай газеце “За коммунистический труд” (1960-1961), адкуль быў пераведзены літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыю газеты “Знамя юности”. 1966-1969 — перайшоў у рэдакцыю “Сельскай газеты”, дзе працаваў раз’яздным карэспандэнтам. З 1969 г. працаваў карэспандэнтам газеты “Літаратура і мастацтва”. У 1972-1976 гадах – на творчай рабоце. З 1976 года літаратурны супрацоўнік аддзела прозы, загадчык аддзела крытыкі і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе “Нёман”. З 1984 года зноў на творчай рабоце. У 1991 г. – галоўны рэдактар штотыдневіка “Наша слова”.
Першы нарыс надрукаваў у 1955 г. (газета «Советская Белоруссия»), першае апавяданне ў 1966 г. (газета «Знамя юности»). Піша на расейскай і беларускай мовах.
Эрнэст Васільевіч Ялугін стварыў шмат цікавых нарысаў і апавяданняў, у якіх яскрава раскрыў многія жыццёвыя моманты сучаснасці, а таксама асаблівасці творчасці знакамітых беларускіх дзеячаў, у тым ліку Васіля Быкава, Цішкі Гартнага, Адама Мальдзіса, Міколы Улашчыка і інш.
Выйшлі аповесці «Камни Млечного Пути» (1969), «Мстиславцев посох» (1971), «Сіндбад вяртаецца» (1988), «Последний князь» (асобным выданнем у кнізе «Острова. Последний князь», 1986), «Без эпітафіі» (1989), «Только камни» (аповесць і эсэ, 1989), кніга нарысаў «Соленая планета» (1973), раманы «Острова» (1975), «Год-другой в Алжире» (часопіс «Неман», 1986). Аўтар сцэнарыяў дакументальных тэлефільмаў «Мсціслаў: звенні часу» (1984), «Без эпітафіі» (1990).
У шырока вядомым рамане «Мсціслаўцаў посах», паказаў жыццёвы і творчы шлях аднаго з першых беларускіх друкароў і асветнікаў Пятра Мсціслаўца. Жыве ў Мінску.