Капашылка Ірына Вітальеўна

Ірына Капашылка (псеўданім Ірына Першацвет) нарадзілася  25.09.1959 г. (уражэнка Краснадарскага краю). Скончыла Ўсесаюзны завочны інстытут харчовай прамысловасці ў Маскве. Эканаміст . На працягу дваццаці гадоў працавала ў службе занятасці насельніцтва, больш пяці з якіх узначальвала аддзел занятасці ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне Крычаўскага райвыканкама. Вершы Ірыны Вітальеўны ўжо больш за дваццаць гадоў перыядычна з’яўляюцца на старонках раённай і абласных газет. У іх – любоў ва ўсіх яе праявах : да маці, Радзімы, дзецей, мужчыны, да жыцця, прыроды. Зборнік вершаў «Мелодия души» — гэта важкі вынік натхнёнай і карпатлівай працы на працягу трох дзесяцігоддзяў. Жыве ў Крычаве.


Выбрать язык