Коўзелеў Мікалай Піліпавіч
Коўзелеў Мікалай Піліпавіч нарадзіўся 10 верасня 1939 года ў вёсцы Прахораўка Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педінстытута. Працаваў загадчыкам аддзела пісем Крычаўскай раённай газеты “Ленінскі кліч”, старшым карэспандэнтам аддзела прамысловасці абласной газеты “Віцебскі рабочы”. З апавяданнямі выступаў у часопісе “Маладосць”, газеце “Магілёўская праўда”. Памёр у 1983 годзе.