З мэтай азнакамлення з творамі народных пісьменнікаў, з літаратурнай спадчынай, літаратурай пра жыццёвы і творчы шлях песняроў, цэнтральная бібліятэка прапануе вашай увазе віртуальную выстаўку "І сёння з намі Купала і Колас".

 Гонарам нацыі з'яўляюцца класікі беларускай літаратуры, народныя
паэты Беларусі Янка Купала і Якуб Колас. Напісаныя імі творы ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры і вядомы сёння далёка за межамі нашай краіны. 130-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне.
Выстаўка  складаецца з чатырох раздзелаў: "Літаратура пра жыццёвы і творчы шлях  Янкі Купалы", "З літаратурнай спадчыны Янкі Купалы", "Літаратура пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа", “З літаратурнай спадчыны Якуба Коласа”.
Выстава адрасавана шырокаму колу карыстальнікаў: літаратарам, настаўнікам, навучэнцам, а таксама бібліятэкарам для падрыхтоўкі масавых мерапрыемстваў, кніжных выстаў.
На выставе прадстаўлены зборнікі паэзіі з вершамі Янкі Купалы і Якуба Коласа, выданні аб творчасці беларускіх песняроў з кніжных фондаў цэнтральнай бібліятэкі.

 

Янка Купала (1882-1942)


Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) узняў мастацкае слова
на вышыню, якой да яго не ведала беларуская літаратура. Творчасць паэта - сапраўдная энцыклапедыя жыцця беларусаў канца XIX - пачатку XX ст. У ёй знаходзяць адбітак перыяд імперыялістычнай вайны, трох рэвалюцый, Грамадзянскай вайны, савецкай эпохі, першыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Талент Я. Купалы праявіўся надзвычай шматгранна - у лірычных вершах, паэмах, драматычных творах, публіцыстыцы, перакладах. Глыбока народная, арыгінальная спадчына Я. Купалы аказала значны ўплыў на развіццё нацыянальнай літаратуры і мастацтва і заняла ганаровае  месца сярод лепшых узораў сусветнай літаратуры.

Літаратура пра жыццёвы і творчы шлях  Янкі Купалы

   Купала і Колас, вы нас гадавалі /  Уклад. В. Дз. Селеменеў, В. У.Скалабан. -  Мінск :  Літаратура і мастацтва,  2010.

Зборнік з’яўляецца своеасаблівым працягам прац Г.Кісялёва “Пуцявінамі Янкі Купалы” і “З жыццяпісу Якуба Коласа”, дапаўненнем да Поўнага збору твораў Янкі Купалы. Публікуюцца невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва,
выкарыстаны таксама матэрыялы музеяў песняроў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш.


 Васючэнка, П. Драматычная спадчына Янкі Купалы: вопыт сучас. прачытання / П. Васючэнка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994.

Выданне прысвечана праблемам творчасці пісьменнікаў з пакалення “дзяцей вайны” – Б. Сачанкі,  І. Пташнікава, В. Адамчыка, М. Стральцова,  І. Чыгрынава, В. Казько. Асаблівая ўвага аддаецца пытанням псіхалалогіі мастацкага пошуку, эстэтычнага асэнсавання ваеннага мінулага, філасофскай і эстэтычнай праблематыцы твораў пісьменнікаў.


Гніламёдаў, Уладзімір. Янка Купала: жыццё і творчасць /  У.В. Гніламёдаў. -  Мінск :  Беларуская навука,  2012.

У кнізе асвятляюцца жыццё і творчая спадчына Янкі Купалы – ад першых вершаў і паэм да апошніх выступленняў. Пераасэнсоўваюцца такія буйныя творы, як “Адвечная песня”, “Сон на кургане”, “Магіла льва”, “Над ракой Арэсай”, “Безназоўнае”, “Тутэйшыя” і інш. Аўтар імкнецца пераадолеваць ідэалагічныя штампы, скажэнні, недагаворанасць, якія да гэтага часу перашкаджалі зразумець сапраўднага Янку Купала.


Купалаўскі запаведнік Вязынка / [Склад. М.А. Чырскі].- Мінск: Полымя, 1980.

Расказваецца пра Вязынку – радзіму Янкі Купалы, дзе будучы паэт правёў першы год жыцця. Аўтар вядзе чытачоў па залах дома-музея, апісвае музейныя экспанаты, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю беларускага песняра, з побытам беларускага народа ХІХ стагоддзя.


  Лойко, О. А. Янка Купала / [авториз. пер. с белорус. Г. Бубнова, И. Бурсова ; предисл. И. Шамякина]. – М. : Мол. гвардия, 1982. – (Жизнь замечательных людей).

Книга известного белорусского поэта, критика и литературоведа воссоздает жизненный и творческий путь народного поэта Беларуси с широким привлечением документальных материалов, архивных источников и воспоминаний современников. Автор показывает неотделимость судьбы великого поэта от исторических судеб Белоруссии ХХ века.


 Песні беларускай валадар/ [Рэдкал.: А. А. Лойка (гал. рэд.) і інш.].- Мінск: Выд-ва БДУ, 1981.

Зборнік падрыхтаваны кафедрай беларускай літаратуры БДУ імя У.І. Леніна, прысвечаны 100-гадоваму юбілею народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У кнігу ўвайшлі новыя даследаванні літаратуразнаўцаў і крытыкаў.


 Юрэвіч, У. Янка Купала : нарыс  жыцця і творчасці / У. Юрэвіч. – Мн.: Народная асвета, 1983.

Гэта кніга – сціслы нарыс жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Аўтар прасочвае вытокі творчасці пісьменніка, разглядае самыя значныя яго творы, падрабязна спыняецца на духоўнай эвалюцыі самабытнага таленту, які развіваўся на шырокім фоне рэвалюцыйнай эпохі, азоранай святлом Вялікага Кастрычніка.


 Янка Купала.  «Мне сняцца сны аб Беларусі...» :
успаміны, эсэ, артыкулы, дакументы?/?уклад. Галіны Шаблінскай.— Мінск : Маст. літ., 2012. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» працягвае выпуск бібліяграфічных кніг у папулярнай і прэстыжнай серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». У чарговай кнізе сабраны матэрыялы, якія раскрываюць перыпетыі жыццёвага і творчага лёсу Песняра­ прарока, заснавальніка новай беларускай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта ўспаміны яго сучаснікаў: родных і блізкіх, пісьменнікаў і навукоўцаў, дзеячаў мастацтва і культуры, кіраўнікоў і простых людзей, якія сустракаліся з Янкам Купалам. У выданне таксама ўключаны некаторыя афіцыйныя дакументы, лісты, артыкулы, якія тлумачаць асаблівасці гістарычнай эпохі, у якой выпала жыць паэту. Упершыню друкуюцца тры раз­дзелы з манаграфіі першага біёграфа Янкі Купалы Льва Клейнбарта «Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай» (1929—1934).

 Ярош, М.Р. Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Я. Купалы / М.Р. Ярош; Прадмова В.П. Жураўлева.- 2-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2003.

У кнізе на шырокім фоне грамадскага жыцця
падрабязна праследжваецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Даследванне грунтуецца на багатым фактычным матэрыяле, пачэрпнутым з друкаваных крыніц і архіваў, на дэталевым аналізе купалаўскай творчасті. Паказваецца яе цесная сувязь з жыццём, рост паэтычнага майстэрства, вялікі ўплыў Купалы на творчасть іншых паэтаў, на развіцце беларускай літаратуры і культуры.


З літаратурнай спадчыны Янкі Купалы

 Купала, Я. Поўны збор твораў : у 9 т. / Я. Купала ;  [рэдкал. : Андрасюк С. А. і інш.]. – Мінск : Маст. літ.

У першы том Збору твораў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўвайшлі творы перыяду 1904 – 1907 гг. Шмат якія творы друкуюцца ў Зборы ўпершыню.


 Купала, Я. А хто там ідзе?: На мовах свету.[Уклад. В. Рагойшы, Я. Раманоўскі; Артыкул М. Танка; Паслясл. і камент. В. Рагойшы; Іл. М. Савіцкага].- Мінск: Мастацкая літаратура, 1983.

Славуты верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы “А хто там ідзе?” выдаецца асобнай кнігай у перакладзе на восемдзесят две мовы свету.


 Купала, Я. Адвечная песня : вершы і паэмы  / Я. Купала ; [уклад. А. Родіч ; прадмова У. Гніламёдава]. – Мінск : Маст. літ., 2001. – (Школьная бібліятэка.)

Кіруючыся да сонца, думка паэта не адрывалася ад зямлі. Паэт-прарок, ён ведаў, прадчуваў, што наперадзе ўсіх чакаюць новыя вялікія выпрабаванні, і рыхтаваў да гэтага беларускі народ, імкнуўся даць яму ўсебаковую гістарычную, узброіць ідэалагічна і духоўна.


 Купала, Янка. З кутка жаданняў /  Янка Купала. - 
Мн. :  Маст.літ., 2006. - ( Бiблiятэка школьнiка).

У кнігу народнага паэта беларусі Янкі Купалы (1882-
1942) увайшлі вершы розных гадоў, паэты, п’есы “Паўлінка” і “Тутэйшыя”.


 Купала, Я. Мая малітва : вершы, паэмы / Янка Купала. – Мінск : Маст. літ., 2007. – 95 с. – (Бібліятэка школьніка).

Чарговы зборнік славутага Песняра адрасаваны ўсім,
хто любіць і вывучае беларускую літаратуру.


 Купала, Я. Паўлінка: камедыя ў 2-х актах / Янка Купала; прадм. П. Васючэнкі.- Мінск: Мастацкая літаратура, 2006.

Упершыню ў жыцці, нечакана для многіх, вялікі Купала напісаў камедыю. Такой сталася «Паўлінка», створаная ў 1912 годзе. Раней напісаныя «Адвечная песня» і «Сон на кургане» былі больш паэмамі, чым п’есамі, а «Паўлінка» прызначалася для сцэны. Яна і была пастаўлена ў 1913 годзе спачатку Першым беларускім драматычным таварыствам у Вільні, а пасля ў драматычным гуртку беларускіх студэнтаў У Пецярбургу.


 Купала, Я. П’есы, пераклады / Янка Купала; прадм. А. В. Сабалеўскага; уклад. Л.С. Курбека; маст. М. В. Бякеева. – Мн. : Юнацтва, 1992. – 303 с. – (Шк. б-ка).

У кнігу увайшлі драматычныя паэмы “Адвечная песня”, “Сон на кургане”, “На пакосе”, камедыі “Паулінка”,”Тутэйшыя”, пераклады “Слова аб палку Ігаравым”, “Міжнародны гімн” (“Інтэрнацыянал”)
І творы І. Крылова, М. Някрасава, Т. Шаўчэнкі, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі (Л. Кандратовіча), М. Канапніцкай.


 Купала, Я. Санеты: на бел., англ., ісп., ням., пол., рус.,укр., фр. мовах / Янка Купала; Уклад. Ж. Дапкюнас, В. Рагойшы; Рэд. перакладаў Л. Казыра; Паслясл. В. Рагойшы; Маст. А. Цароў.- Мінск: Мастацкая літаратура, 2002.

Вялікі мастак-наватар Янка Купала ўвёў у белараскую літаратуру адну з самых дасканалых формаў верша – санет, стаў заснавальнікам беларускай традыціі санетапісання, якая знайшла плённы працяг у вершатворчасці многіх яго сучаснікаў і паслядоўнікаў. Усе санеты, створаныя паэтам, пададзены ў гэтай кнізе ў арыгінале і ў перакладзе на 7 моваў свету.        


 Купала, Я. Спадчына : вершы і паэмы / Я. Купала ;
[аўт. прадм. і ўклад. У. М. Казбярук ; маст. У. М. Вішнеўскі]. – Мінск : Юнацтва, 1988.

У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы
ўвайшлі вершы і паэмы, якія даюць уяўленне аб асноўных этапах яго творчага шляху, аб ідэйным, тэматычным і жанравам багацці яго паэзіі, асаблівасцях мастацкага майстэрства.


 Купала, Я. Тутэйшыя : трагічна-смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях / Янка Купала; прадм. і камент. П. Васючэнкі. – Мн. : Маст. літ., 2006.

Трагікамедыя “Тутэйшыя” (1922) – апошняя па часе насісання п’еса Янкі Купалы. Дыялогі, мізансцэны, драматургічны канфлікт знікнуць з ягонай творчасці, як толькі новая ява – савецкая – запануе ў Беларусі. Вось такую суму змагарскага, палітычнага і паэтычнага досведу, плёну мараў і расчараванняў, пакутлівых роздумаў пра сучаснасць і будучыню Бацькаўшчыны рэалізоўваў Купала ў абагульняльным творы – “Тутэйшыя”.


 Купала, Я. Явар і каліна : паэзія кахання  / Я. Купала ;  [уклад., паслясл. С. С. Панізніка; маст. У. П. Масцераў]. – Мінск : Юнацтва, 2000.

У гэты незвычаўны зборнік увайшлі вершы, аб’яднаныя ў разделе “Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея…”, паэмы, у якіх паэтызуюцца пачуцці маладых людзей, рыцарская высакароднасць, чары кахання. Урывак з камедыі знаёміць з вобразам чулліва-гарэзлівай Паўлінкі. Раздзел “Роздум, згадкі, успаміны” раскрывае многія патанні  жыцця і    творчасці вялікага паэта-рамантыка Янкі Купалы. Інтымны свет лірыка сусветнага маштабу ўражвае сваёй духоўнай напоўненасцю.


 

Якуб Колас (1882-1956)

 

Геніяльны мастак слова, выразнік настрояў і ідэалаў беларускага грамадства першай паловы XX ст., сапраўдны народны пісьменнік Якуб Колас стаў не толькі заснавальнікам найноўшай беларускай літаратуры, але і цэлай эпохай у ёй і ў жыцці сваёй радзімы. Абсягі дзейнасці Я. Коласа былі надзвычай шырокія. Ён - вялікі паэт і празаік, драматург і перакладчык, крытык і публіцыст, настаўнік літаратурнай моладзі, буйны вучоны, выдатны лінгвіст, фалькларыст, арганізатар навукі і выдавецкай справы ў рэспубліцы.

 Літаратура пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа

 Маляўка, М. Коласаў абярэг: Дзецям пра Якуба Коласа /  Мікола Маляўка. -  Мінск :  Мастацкая літаратура,  2011.

Якуб Колас – знакавае імя для нашай краіны, яе гісторыі, культуры і найперш – літаратуры. Вялікі паэт і празаік, выдатны вучоны, мудры настаўнік, ён сваім жыццем, працаю і змаганнем паказаў усяму свету, хто такія мы, беларусы. Любоў народная – той абярэг, які ўзвышае, славіць і ахоўвае яго ў вечнасці як жывога. Аповед пра Якуба Коласа аўтар дапаўняе сваімі санетамі – лірычнымі ўстаукамі, што пашыраюць і паглыбляюць празаічныя разделы, звязваюць іх з нашым часам.


 Мушынскі, Міхась. Мае каласавіны /  Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі. - Мінск :  Беларуская навука,  2010.

У кнізе шматгранная літаратурная спадчына Якуба Коласа разглядаецца як мастацка-духоўны складнік грамадскага жыцця на сучасным этапе. Даследуюцца недастаткова вывучаныя аспекты творчасці: пісьменнік і яго асяроддзе, паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. Зроблена спроба ўдакладніць ранейшыя ацэнкі шэрагу твораў.


 Навуменка, І.Я. Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці /  І. Я. Навуменка. -  Мiнск :  Народная асвета,  1982.

У кнізе разглядаецца творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Вялікая ўвага ўдзяляецца ідэйнаму зместу, праблематыцы твораў, іх мастацкаму стылю, паэтыцы. Раскрываецца роля вялікага паэта ў станаўленні беларускай літаратуры.


З літаратурнай спадчыны Якуба Коласа

 Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. / Якуб
Колас. Т. 1 – Выданне працягваецца. -- Мінск: Беларус. навука, 2007.

Трэцяе найбольш поўнае выданне збору твораў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Змяшчае вершы, апавяданні, паэмы, пераклады, аповесці, драмы, артыкулы, лісты, успаміны і іншыя творы. Названы розначытанні, прыведзены рэдакцыі і варыянты твораў. Адрасавана шырокаму
колу чытачоў.


 Колас, Якуб. Голас замлi /  Аўт. прадм. i ўклад. У.М. Казбярук. - Мн. :  Юнацтва,  1988. - ( Шк. б-ка).

Адзін за адным з'яўляюцца ў друку і знаходзяць дарогу да чытача коласаўскія песні працы і нядолі, жальбы і пратэсту, песні пра непаўторную красу роднай зямлі, пра багацце душы беларускага мужыка. Ён, гэты мужык, пакуль што яшчэ занядбаны і цёмны, але ўжо хоча ведаць, "што мы ў свеце значым"; у творах Якуба Коласа ён пачаў раскрываць свае мары аб зямлі і шчасці, аб той сапраўднай волі, якая адкрые перад ім шырокія далягляды, зробіць яго паўнакроўным гаспадаром роднай краіны.


 Колас, Якуб. Дрыгва /  Я.Колас. -  Мн. : Юнацтва, 

1990.Аповесць "Дрыгва" яшчэ больш прыкавала ўвагу пісьменнікаў да нашай надзвычай багатай гераічнай рэчаіснасці і накіравала развіццё беларускай прозы па шляху высокай прастаты, паклаўшы пачатак каштоўнай традыцыі - браць за героя мастацкага твора народнага героя, у якім якасці народа праяўляюцца з асаблівай паўнатой і бляскам.

 Колас, Я. На ростанях : трылогія / Якуб Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006.    

Трылогія складаецца з аповесцей “У палескай
глушы”, “У глыбі Палесся”, “На ростанях”. Дзеянне рамана адбываецца на Беларусі ў перыяд першай рускай рэвалюцыі, гады сталыпінскай рэакцыі і новага ўздыму рэвалюцыйнага руху. Малюючы шырокую карціну жыцця.


 Колас, Якуб. Нёманаў дар /  Якуб колас. -  Мн. :  Маст. лiт., 2003. - ( Беларуская проза ХХ стагоддзя).

У кнігу класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (1882 - 1956) увайшлі лепшыя апавяданні, напісаныя ім у 1906 – 1929 гадах, і аповесць “У палескай глушы” з трылогіі “На ростанях”.


 Колас, Я. Новая зямля : Паэма / Агул. рэд, паслясл.
Я. Янушкевіча; Уклад. У. Гілеп, Я. Янушкевіч; Прадм. М. Мушынскага. – Мн.: БФК, 2002.

Якуб Колас – волат беларускай літаратуры,
Народжаны на Нёманскай зямлі, які ўвабраў непаўторную прыгажосць роднага краю і перадаў яе неўміручую веліч у сваіх творах.
Асабліва магутна гэта ўвасоблена ў паэме “Новая
зямля” – унікальным шэдэўры не толькі славянскага свету. Паэма па праву лячыцца энцыклапедыяй народнага жыцця беларусі, паэтычным нацыянальным гімнам ХХ стагоддзя.


 Колас Якуб. Новая зямля (паэма), На ростанях (трылогія). Сулкоўскі Уладзімір. Радзіма Якуба Коласа (серыял жывапісных палотнаў). Мастацкае электроннае выданне на двух кампакт-дысках у фармаце Data-CD. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Прадмова да паэмы "Новая зямля" Міхася Мушынскага, каментарый Эмы Золавай. Прадмова да трылогіі "На ростанях" Міхася Мушынскага, каментарый Святланы Забродскай. © ВРУП "Мастацкая літаратура", 2008.
Перад вамі электроннае выданне твораў класіка беларускай літаратуры,
народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (1882 – 1956) на двух дысках. На першым дыску змешчана паэма "Новая зямля", асноўная паэма ва ўсёй творчасці пісьменніка, сапраўдная мастацкая энцыклапедыя народнага жыцця. На другім – трылогія "На ростанях", у якой знайшлі адлюстраванне надзённыя праблемы грамадскага жыцця Беларусі пачатку XX стагоддзя, паказаны пакутлівыя пошукі інтэлігенцыяй рэальных шляхоў збліжэння з народам. У прадмовах да твораў, напісаных членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь М. Мушынскім, раскрываецца іх мастацка-культурнае значэнне. У кнізе змешчаны серыял жывапісных палотнаў "Радзіма Якуба Коласа" мастака У. Сулкоўскага з каментарыем аўтара ("Вяртанне на родны бераг"). Тэксты твораў і лістоў Якуба Коласа падабраны ўнучкай паэта В. Міцкевіч. Выданне дапаможа вучням і настаўнікам у падрыхтоўцы і правядзенні ўрокаў беларускай літаратуры, юбілейных мерапрыемстваў і проста будзе цікавая шанавальніку творчасці класіка беларускае літаратуры.

 Колас, Я. Новая зямля : паэма ; Купала, Я. Курган : паэма ; Паэмы, вершы, проза, песні : творы па беларускай літаратуры для завучвання на памяць : гукавое электроннае выданне. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — (Бібліятэка школьнiка).