Ашуркова
Ларыса Іванаўна

    Ларыса іванаўна Ашуркова   нарадзілася 20.09.1935 ў горадзе Крычаве ў сям'і святара. Скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча, і Магілёўскі педагагічны інстытут, выкладала ў пачатковых класах школ № 2 і № 5 роднага горада. Свае вершы, казкі, гумарэскі, апавяданні перыядычна публікавала на старонках газет і часопісаў з 1976 года. У 2008 годзе быў выдадзены Магілёўскай абласной тыпаграфіяй  зборнік "Среди знакомых", у 2009 годзе -  другі зборнік  "Так и живём ... ", у 2011 -  "День за днём". У сваіх творах Л. Ашуркова як ветэран педагагічнай працы ахвотна дзяліцца сваім багатым вопытам, а таксама ўражаннямі, назапашанымі за пражытыя гады. Яна не імкнецца каго-небудзь павучаць, а толькі тактоўна і ненадакучліва падказвае, заклікае рабіць дабро. Жыве ў Крычаве.