Багданава
Галіна Барысаўна

Багданава Галіна Барысаўна, празаік, драматург, мастацтвазнаўца нарадзілася 31.01.1961 года ў горадзе Крычаве Магілёўскай  вобласці, беларуская пісьменніца. Дачка Барыса Сачанкі. З Крычава паходзяць продкі па лініі маці. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (1983), завочнае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў (аддзяленне мастацтвазнаўства). Загадвала аддзелам у рэдакцыі часопіса “Мастацтва”. Выкладае на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Друкуецца з 1978. У кнізе прозы “Папяровыя замкі” (1990), “Чалавек без адраса” (1991), “Дом іхняе мары” (1994) распрацоўвае праблемы горада, мастацкай інтэлігенцыі. Псіхалагізм, увага да духоўнага жыцця чалавека, стрыманасць – асноўныя рысы яе творчай манеры. Піша вершы для дзяцей “Чароўны абрус” (1999), эсэ пра мастакоў. Аўтар п’ес “Містычнае падарожжа на той свет” (1994), “Майстэрня Жучка-Баравічка” і “Купалава кола”, “Ас-лінія”. Займаецца перакладамі. Жыве ў Мінску.