Емяльянаў-Шыловіч
Алесь Віктаравіч

    
Нарадзіўся ў 1987 годзе ў г. Крычаве. Амаль з нараджэння жыў у г. Слуцку, дзе скончыў САШ № 9 і УА “Слуцкае дзяржаўнае медвучылішча”. Скончыў біялагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці “біёлаг”. Цяпер працуе ў EPAM Sistems. Творы перакладзеныя на польскую, сербскую і ўкраінскую мовы.
    Першая публікацыя з’явілася ў 2005 годзе ў газеце “Інфа-Кур’ер”. Друкаваўся ў раённых газетах, калектыўных зборніках, “ЛіМе”, альманаху “Тэксты”, часопісах “Дзеяслоў”, “Верасень”, “Маладосць”, “Тэрмапілы”. Фіналіст конкурсаў беларускага ПЭН-Цэнтра, “Экслібрыс”, “Брамамар”. Удзельнічаў у конкурсе аўтарскай песні "Купалаўскія вакацыі" (2011). Кіраўнік літаб’яднання “Вобла” пры выдавецтве “Галіяфы”. У 2013 г. выйшла дэбютная кніга вершаў "Парасонечнасць". Творы перакладзеныя на польскую, сербскую і ўкраінскую мовы. Аўтар і выканаўца ўласных песень, паэт. Песні піша на рускай і беларускай мовах.