ГАЛКОЎСКАЯ
Вольга Віктараўна

  Галкоўская Вольга Віктараўна нарадзілася 05.10.1951 г.  ў горадзе Крычаве. Скончыла філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага універсітэту (1977). Выкладала ў пачатковых класах няпоўнай сярэдняй школы школ №  4. Яе вершы напоўнены філасофскімі жыццёвымі развагамі пра каханне, вернасць, адданасць, пра сэнс жыцця. Сваё стаўленне да тых ці іншых падзеяў, яна выказвае ў вершах: пра Чарнобыль, пра Вялікую Айчынную вайну, проста да важных дат календара. Аб узроўні творчага майстэрства Вольгі Віктараўны сведчаць публікацыі яе вершаў у часопісах "Алеся", "Пачатковая школа", газетах "Пенсіянер", "Кричевская жизнь" і інш. Жыве ў Крычаве.