Мазалькоў
Яўген Сямёнавіч

Мазалькоў Яўген Сямёнавіч нарадзіўся 30. 09. 1909 г. ў горадзе Крычаве Магілёўскай  вобласці (15.12.1969). Расійскі літаратуразнавец, крытык, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1930). У Вялікую Айчынную вайну
рэдактар выдання часопіса “Беларусь” (на рус. мове). У 1948 – 69 старшыня камісіі, потым савета па беларускай літаратуры пры праўленні Саюза пісьменнікаў СССР. Друкаваўся з 1924. Аўтар прац пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, К. Чорнага, М. Танка, П. Броўкі, А. Куляшова, К. Крапівы. На рускую мову пераклаў творы Я. Коласа, К. Чорнага, М. Лынькова, І. Мележа, А. Кулакоўскага, І. Навуменкі. Пад яго рэдакцыяй упершыню выдадзены ў рускіх перакладах творы Багдановіча, Куляшова, М.Танка, збор твораў Я. Коласа, кнігі  Я. Купалы. Выступаў з артыкуламі па праблемах гісторыі і ідэйна-эстэтычных традыцый беларускай літаратуры. Дзяржаўная прэмія СССР 1950 г. за кнігу «Янка Купала. Жыццё і творчасць» (1949 г.). Памёр Я. С. Мазалькоў 15.12.1969 г. Пахаваны ў Маскве.