Сяргеяў
Сяргей Пятровіч

Сяргей Пятровіч Сяргеяў (07.08.1956) – паэт. Нарадзіўся ў в Юркаўка, Крычаўскага раёна. Працаваў на розных кіруючых пасадах, зараз займае пасаду старшыні Родненскага Савета дэпутатаў. Галоўнае, што характэрна для гэтага чалавека, – уменне працаваць з людзьмі, яго захопленасць справай, а таксама прыстойнасць і неабыякавасць. Таму старшыня сельсавета карыстаецца вялікай павагай сельскіх жыхароў. Яго нераўнадушная жыццёвая пазіцыя, прынцыповасць знайшлі адлюстраванне і ў творах. Сваімі вершамі аўтар заклікае быць сапраўднымі гаспадарамі роднай зямлі, берагчы прыроду, любіць Радзіму, быць патрыётамі. У 2004 г. выдадзена яго кніга "Восходы над Сожем". У сваіх вершах аўтар з любоўю апявае родную прыроду, сваю радзіму, высокія пачуцці любові і дабра. Аўтар літаратурных артыкулаў у перыядычным друку.