12 ноября 2020 года

Да 100-гадовага юбілея Андрэя Ягоравіча Макаёнка — драматурга, народнага пісьменніка Беларусі, выдатнага культурнага і грамадскага дзеяча, які з’яўляецца стваральнікам адной з вядомых беларускіх тэатральных пастановак «Зацюканы апостал», ў інтэграванай бібліятэцы аграгарадка Батвінаўка падрыхтавана кніжная паліца «Падарожжа ў свет творчасці Андрэя Макаёнка». Працуючы ў камедыйна-сатырычных жанрах, А. Макаёнак сінтэзаваў элементы розных літаратурных форм-фельетона, гумарэскі, памфлета, рэпартажу, народнага лубка, фарсу, вадэвіля, гераічнай драмы, сатырычнай камедыі, трагікамедыі, акумуліраваў дасягненні народнага тэатра і класічных традыцый. Адным з яго дасягненняў стала трагікамедыя – жанр, у якім драматург спалучыў элементы камедыі і трагедыі, народнага лубка і гераічнай драмы і якія ён развіў на нацыянальнай аснове.

26 13.11.2020
Выбрать язык