18 февраля 2021 года
Мова – гэта светапогляд народа, плён працы многіх пакаленняў. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Беларуская мова – мова Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, а таксама Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча… 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы асноўнай мэтай якога з’яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці ў свеце і прадухіленне вымірання моў. З гэтай нагоды цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала цыкл кніжных выстаў, накіраваных на папулярызацыю і захаванне беларускай мовы: “Гучы, родная мова!”, “Чытаем на роднай мове”, “Беларускія творы юбіляры – 2021 г.”
63
18.02.2021