18 февраля 2022 года
18 лютага ў Батвінаўскай сельскай бібліятэцы для школьнікаў, да Міжнароднага Дня роднай мовы прайшла гадзіна беларусазнаўства «Мова продкаў згаснуць не можа», падчас якой дзеці даведаліся, што беларуская мова пачала складвацца ў 13 стагоддзі і чаму беларускае літаратурнае пісьменства прыходзіць у заняпад, не паспеўшы сфармавацца.
Школьнікі адгадвалі загадкі, тлумачылі як яны разумеюць сэнс беларускіх прыказак і прымавак, перакладалі словы і сказы, як з беларускай мовы, так і на беларускую.
У бібліятэцы да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца «На мове сэрцу зразумелай».
47
18.02.2022