18 мая 2019 года
Работнікі бібліятэк ДУК «Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна» прынялі ўдзел у рэгіянальным фестывалі паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» і прадставілі работу інтэрактыўнай літаратурна-паэтычнай пляцоўкі «Натхненне кожнага радка». Дзейнічалі літаратурныя выставы. Кніжная выстава-прысвячэнне «Паэты Крычаўшчыны — пра малую радзіму з любоўю» — гэта прызнанне мясцовых паэтаў у любові да сваёй малой радзімы-Крычаўшчыны. Выстава-партрэт «Навсегда останусь Кричевской с рожденья» знаёміць з творчасцю сучаснай беларускай паэткі, ураджэнкай горада Крычава Валянцінай Паліканінай. На паэтычнай галерэі Крычаўшчыны былі прадстаўлены партрэты паэтаў-землякоў Крычаўскага краю творчасць якіх прасякнута любоўю і павагай да радзімы і землякоў, да гісторыі і культуры роднага краю.
Акунуцца ў эпоху мінулых стагоддзяў, перанесціся на тысячы кіламетраў у лічаныя імгненні можна было, наведаўшы паэтычны салон, дзе гучалі вершы паэтаў-землякоў аб старадаўнім Крычаве. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у літаратурнай гульні «Бурымэ» якая дазволіла не толькі весела і творча правесці час, але і з дапамогай гэтай гульні можна было здабыць некаторыя навыкі, неабходныя любому пісьменніку.