19 июня 2024 года

19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава. Пісьменнік не толькі прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, але і пакінуў пасля сябе бясцэнную літаратурную спадчыну. Кожны твор гэтага пісьменніка станавіўся падзеяй, пашыраў кола чытачоў, прыцягваў увагу кінематаграфістаў, кампазітараў, тэатральных рэжысёраў. Па яго кнігах створаны балет, опера, напісаны сімфоніі, пастаўлены спектаклі, зняты фільмы.

Бібліятэкар гарадской бібліятэкі №1 на базе РЦСАН правяла літаратурны партрэт «На сцяжынцы жыцця…», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава. Мерапрыемства пачалося з паказу відэафільма аб жыцці і творчасці пісьменніка, далей адбылося знаёмства з творчасцю нашага класіка беларускай літаратуры. Да юбілею была падрыхтавана прэзентацыя « Жыццёвы і творчы шлях В.Быкава», таксама прапанавана кніжная выстава «Майстар народнага таленту», на якой былі прадстаўлены вядомыя творы пісьменніка.

Напярэдадні бібліятэкарам Батвінаўскай сельскай бібліятэкі была праведзена інфармацыйная гадзіна «Творческий и жизненный путь Василя Быкова». У ходзе мерапрыемства бібліятэкар азнаёміла прысутных з біяграфіяй і франтавым мінулым пісьменніка, а таксама з творчай дзейнасцю пісьменніка, чыя юнацтва прыйшлася на ваенныя гады. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Айчыннай вайны I ступені. За ўсё сваё творчае жыццё Быкаў напісаў адзін раман «Кар’ер»  і 25 аповесцяў, У якіх з пранізлівай глыбінёй адлюстраваў самыя страшныя моманты Вялікай Айчыннай вайны, 22 з іх былі экранізаваныя.

 

Бельская сельская бібліятэка правяла літаратурную гадзіну «Васіль Быкаў: салдат пяра», прысвечаную юбилею аднаго з лепшых майстроў прозы ваеннай тэматыкі XX стагоддзя – Васіля Уладзіміравіча Быкава. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей са складаным лёсам пісьменніка, яго творчым станаўленнем. Пісьменнік В. Быкаў спаўна перажыў усе жахі ваеннага часу, ён належаў яму, і кнігі пісьменніка-гэта не проста дакладны аповяд пра тыя дні, гэта яшчэ і адлюстраванне законаў праўды і сумлення, удасканалення чалавечай душы сярод нечалавечых выпрабаванняў.

 

89 21.06.2024
Выбрать язык