20 февраля 2021 года
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла гадзіна беларускай мовы «Зямлі маёй родная мова». Беларуская мова, у першую чаргу — гэта родная мова, сакавітая, меладычная і пяшчотная. Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення свята, прапанавала вучням акунуцца ў цудоўны свет роднай мовы, што дзякуючы роднай мове працягваюць жыць традыцыі. Да мерапрыемства была падрыхтавана медыя -прэзентацыя «21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы», з якой вучні даведаліся шмат цікавых звестак пра гісторыю развіцця беларускай мовы.
Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у моўных гульнях і конкурсах: «Перакладзены на рускую мову», «Складзі прыказку»,“Скарбонка народнай мудрасці”, “Цікава ведаць”. Чытачам бібліятэкі была прапанавана цікавая кніжная выстава – віктарына “Любі і шануй родную мову”, якая адлюстроўвае амаль усе аддценні роднага слова. Вучні змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літаратуры – класікаў і сучасных аўтараў.