21 февраля 2019 года

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка…
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана,
І на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.

     21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Работнікі цэнтральной бібліятэкі правялі ў СШ №1 літаратурную гадзіну  «Родная мова – крыніца празрыстая». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 11 класа. Да мерапрыемства была падрыхтавана слайд-прэзентацыя «Родная мова» з якой навучэнцы школы даведаліся шмат цікавых звестак пра гісторыю развіцця беларускай мовы. У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення  Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. Для вучняў быў праведзены агляд кніжнай выставы “Мастакі роднага слова”, дзе дзеці пазнаёміліся з кнігамі пісьменнікаў: М.Багдановіча, Я.Коласа, У.Караткевіча, якія ёсць у бібліятэчным фондзе. Пасля была праведзена гульня “Перакладаем”, спаборнічалі ў конкурсе “Пазнай твор па яго пачатку”, чыталі вершы на роднай мове.
Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

61 21.02.2019
Выбрать язык