21 февраля 2023 года

21 лютага – Дзень роднай мовы! Нaшa poднaя мoвa – гэтa мoвa Скapыны i Бyднaгa, Бaгдaнoвiчa i Кyпaлы, Бaгyшэвiчa i Кoлaca, мoвa coтняў тaлeнтaў, штo яшчэ пpыйдyць нa нaшy зямлю. Святкаванне гэтай даты стала традыцыйным у бібліятэках ДУК «Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна». У рамках Нядзелі роднай мовы «На мове роднай размаўляем» супрацоўнікі бібліятэк прапанавалі наведвальнікам літаратурныя выставы, прысвечаныя Дню роднай мовы: «Родная мова – крыніца празрыстая», «Мелодыя роднай мовы», «На мове роднай мы чытаем», « Кніга родная, беларуская » і інш. На выставах былі прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. А таксама можна было пазнаёміцца з выданнямі па гісторыі беларускага кнігадрукарства, біяграфіямі беларускіх асветнікаў, паэтаў, мастакоў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.
Далучыцца да роднага слова мог кожны, хто наведаў у гэтыя дні нашы мерапремствы. Напярэдадні свята Бельская сельская бібліятэка прапанавала для навучэнцаў ДУА «Бельская сярэдняя школа Крычаўскага раёна» інфарм-кактэйль «На мове роднай размаўляю». Гадзіна роднай мовы «Жыва мова – жыў народ!» прайшла ў Сакольніцкай сельскай бібліятэцы. Для вучняў 8-ых класаў ГУА  «Сярэдняя школа №1» супрацоўнікамі цэнтральнай бібліятэкі была падрыхтавана літаратурная гасцёўня «З любоўю да роднай мовы». Інфармацыйную гадзіну «Ведай мову сваю беларус» падрыхтавалі для навучэнцаў 7 «А» ДУА «Сярэдняя школа № 8» супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №1. Родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, духоўнае магутнасьць. Аб гэтым шла размова у раённай дзіцячай бібліятэцы на працягу моўнага турніру «Якая цудоўная родная мова». «Мы – беларусы, і мову гэтую да скону дзён нам берагчы. У ёй знаходзім светач ведаў, праменняў мудрасці ключы!» – такімі словамі ў гарадской бібліятэцы  №2  распачаўся час роднай мовы «Маё беларускае, роднае, кроўнае», які прашоў з навучэнцамі 3 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Крычава». Прысутныя акунуліся ў свет роднай беларускай мовы, а агульны  цёплы, душэўны настрой дню надаў дэвіз: «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па – беларуску», пад якім прайшло мерапремства. Для вучняў 5–6 класаў у Касцюшкавіцкай сярэдняй школе Крычаўскага раёна прайшла класная гадзіна «Гонар народа – яго мова». Пад час моўнай віктарыны «Знаўцы роднага слова», якая адбылася ў Батвінаўскай бібліятэцы, дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у моўных гульнях і конкурсах, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў. У Краснабудскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы «Прыгарніся да роднага слова».
Мерапрыемствы да Дня роднай мовы яшчэ раз паказалі іх асаблівасць для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.


73 21.02.2023
Выбрать язык