21 февраля 2024 года

21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, часткай свайго народу. Святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы пачалі ў 2000 годзе ў памяць аб пяці студэнтах, якія загінулі ў Пакістане, змагаючыся за наданне дзяржаўнага статусу мясцовай мове бенгал.
Менавіта ў гэты дзень у рамках бібліятэчнай акцыі «Да роднай мовы крок зрабі» ў бібліятэках раёна былі арганізавны кніжныя выставы «Мова народа – яго святыня» (гарадская біблятэка №1), «Да роднай мовы крок зрабі» (раённая дзіцячая бібліятэка), цыкл тэматычных паліц «Слова роднае – вечнасці след», «З любоўю да роднага слова», прайшлі розныя мерапрыемствы. У сярэдняй школе № 1 горада Крычава супрацоўнікі аддзела інфармацыі правялі ўрок беларусазнаўства «Мова народа – яго святыня». У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі вучні ўдзельнічалі ў гульнях «Перакладчык», «Мудрае слова народнае», «Рэбус», зачытвалі ўрыўкі з тэкстаў, складалі вершы з прапанаванай рыфмай, перакладалі выразы з рускай мовы на беларускую і наадварот, спаборнічалі ў веданні літаратуры і гісторыі сваёй роднай Беларусі. Вершаванымі радкамі распачалася гадзіна роднай мовы «Мова народа – яго святыня» у гарадской бібліятэцы №2 для навучэнцаў ДУА «Сярэдня школа №5 г. Крычава». Утварыўшы дзве каманды «Васілёк» і «Лянок», дзеці удзельнічалі у конкурсе загадак «З рога ўсяго многа», потым вандравалі па старонках дзіцячых часопісў «Буся» і « Вясёлка». Далей мерапрыемства працягнулася цікавымі гульнямі: «Перастаў склады», «Ператвары слова», «Словы-хітруны», «Карусель». У гэты дзень у раёнай дзіцячай бібліятэцы адбыўся турнір знатакоў «Размаўляй са мной па-беларуску». Вучні з цікавасцю адгадвалі загадкі, перакладалі ўсім знаёмыя словы з рускай мовы на беларускую, адказвалі на пытанні літаратурных віктарын «Нечаканыя пераўтварэнні», «Пытанні – жарты», «Шыфравальшчыкі»,  складалі прыказкі і прымаўкі. У Батвінаўскай сельскай бібліятэцы для вучняў чацвёртага класа прайшла віктарына «Ад самых вытокаў». У ходзе мерапрыемства вучні перакладалі словы і сказы з рускай мовы на беларускую і наадварот, выпраўлялі памылкі ў словах. Бельская сельская бібліятэка правяла інфармацыйную гадзіну «Мая родная мова – Беларуская» для вучняў 5 класа ДУА «Бельская сярэдняя школа Крычаўскага раёна». На мерапрыемстве вучні пашырылі веды, здзейснілі экскурс і дазналіся аб узнікненні беларускай мовы, побыту народа. Цікава прайшоў конкурс «Хуткі розум», «Збяры прыказку». Мерапрыемства суправаджалася медыяаглядам «Родная мова – крыніца нацыянальнай самасвядомасці». «Любі, шануй і ведай сваё слова…» – пад такой назвай прайшла гадзіна роднай мовы ў Касцюшкавіцкай сельскай бібліятэцы. Сакольніцкая сельская бібліятэка арганізавала ў гэты дзень гадзіну роднай мовы «Да слова беларускага – з павагай». Літаратурна-пазнавальная гадзіна «Мова мая, беларуская, родная» прайшла ў Лутаўскай сельскай бібліятэцы-клубе.
Кожны удзельнік мерапремстваў, прысвечаных Дню роднай мовы, зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

 

161 21.02.2024
Выбрать язык