21 лютага 2020 года
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок беларусазнаўства “Хай гучыць родная мова”. Да мерапрыемства была падрыхтавана медыя-прэзентацыя “21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы”, з якой вучні даведаліся шмат цікавых звестак пра гісторыю развіцця беларускай мовы. Беларуская літаратура не ствараецца сама па сабе, яе ствараюць людзі. Наколькі добра удзельнікі ведаюць знакамітых беларускіх пісьменнікаў, якімі ганарыцца Беларусь ішла гаворка ў гульне “Хто ёсць хто?”. Таксама паглядзелі відэафільм “Смак мовы”. Усіх прыцягнула ўвагу да сябе кніжная выстава “Вандроўка ў родную мову”, на якой былі прадстаўлены самыя лепшыя і цікавыя творы. Як дасканалыя ўзоры роднай мовы, на ёй змешчаліся фальклорныя зборнікі: прыказкі і прымаўкі, легенды і паданні і добрыя беларускія казкі.