22 февраля 2021 года
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Крычаўскай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў моўны марафон «Паўгадзіны з роднай мовай». Чытачы і госці бібліятэкі пачулі спавядальныя словы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, паглядзелі відэаролік «З вянка паэзіі магілёўскага краю» і паслухаць вершы паэтаў-землякоў, прысвечаныя беларускай мове, у выкананні супрацоўнікаў абласной бібліятэкі, які размешчаны на сайце Магілёўскай абласной бібліятэкі, а таксама прынялі ўдзел у гульнях “Перакладчыкі” , “Адным словам”, “Творы і аўтары” . У гэты дзень усе наведвальнікі бібліятэкі змаглі пачуць мілагучнасць нашай роднай мовы. На працягу дня ў бібліятэцы гучалі беларускія песні. Чытачы дакрануліся да крыніц беларускай мовы, успомнілі беларускія прыкметы, жарты, а таксама вершы, апавяданні беларускамоўных аўтараў, папрактыкаваліся ў перакладзе слоў прыказак і прымавак на беларускую мову. На працягу мерапрыемства паказвалася медыя прэзентацыя “Прыгажосць беларускай мовы”.