23 лістапада 2022 года

2022 год у нашай краіне праходзіць пад знакам 140-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
З нагоды юбілею беларускіх класікаў, 23 лістапада 2022 года, цэнтральная бібліятэка падрыхтавала і правяла літаратурную гасцёўню “Не змоўкне голас песняроў”, для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту. Бібліятэкары “правялі” сваіх чытачоў па жыццёвых і творчых сцежках Я. Купалы і Я. Коласа. Гучалі прыгожыя вершы народных паэтаў, прайшла літаратурная віктарына “Што я ведаю пра Купалу і Коласа?”. Удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі сябе ў ролі вядомых герояў з п’есы «Паўлінка» Я. Купалы. Напрыканцы мерапрыемства прайшоў агляд “Знакавыя постаці Беларусі”.

69 23.11.2022
Выбрать язык