24 чэрвеня 2020 года

24 чэрвеня спаўняецца 120 год з дня нараджэння Кузьмы Чорнага, аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускай літаратуры, пісьменніка вялікага таленту. Да дня нараджэння Кузьмы Чорнага pаённая дзіцячая бібліятэка падpыхтавала кніжную выставу “Талент чалавечнасці і дабрыні”, на якой прадстаўлены кнігі белаpускага пісьменніка «Зямля», «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне», «Сястра» і многіх іншыя творы, а таксама кнігі і артыкулы аб літаратурным і жыццёвым шляху пісьменніка.    Пісьменнік жыў і гадаваўся ў асяроддзі простых людзей. Усім сваім жыццём і ўсёй творчасцю ён быў звязаны з гэтымі людзьмі, служыў ім, горача любіў свае родныя мясціны – Цімкавічы. «… Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма,» – так пісаў Кузьма Чорны. 3 бацькоўскай зямлёй, з роднымі, мілымі сэрцу мясцінамі звязаны былі творчыя і жыццёвыя памкненні пісьменніка.

83 24.06.2020
Выбрать язык