26 ноября 2020 года

26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Уладзімір Сямёнавіч – адна з найбольш яскравых фігур у беларускай літаратуры XX ст. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст. Да юбілею пісьменніка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі, ў рамках  літаратурнай гасцінай-анлайн “Субяседнік”,  прапанавала сваім чытачам літаратурны партрэт Рыцар сумлення і свабоды”, прысвечаны жыццю і творчасці У. Караткевіча. Свет караткевічаўскіх твораў – дзівосны і прыцягальны. Няма такога літаратурнага жанру, у якім бы не працаваў таленавіты класік. З гэтай нагоды цэнтральная раенная бібліятэка, прапануе чытачам пазнаёміцца з кніжнай выставай-знаёмствам «Быў. Ёсць. Будзе». На ёй прадстаўлены самыя вядомыя творы пісьменніка, матэрыялы аб яго жыцці, цікавы прадметны рад.


_

27 26.11.2020
Выбрать язык