3 чэpвеня 2020 года

3 чэpвеня 2020 года спаўняецца — 85 год з дня нараджэння Васіля Зуёнка. Васіль Зуёнак – адзін з самых самабытных і таленавітых сучасных паэтаў Беларусі. Да гэтай знамянальнай даты ў pаённай дзіцячай бібліятэцы падрыхтавана кніжная выстава “Яму адгукаецца слова”, на якой прадстаўлены кніжкі нарысаў і замалёвак для дзяцей і падлеткаў: “Бадзірог : карагод вясёлых прыгод”, “Запішыце мяне ў мядзведзі”, “Рэха”, “Азірнуўшыся, не скамянець”. Васіль Зуёнак тонкі лірык, у творах якога чытач чуе пяшчотную мелодыю замілавання жыццём, ён мае акрэсленую грамадзянскую пазіцыю. Паэта хвалюе лёс айчыны, будучае нашай непаўторнай планеты.

66 03.06.2020
Выбрать язык